Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЦІ ХОПІЦЬ АПАЗЫЦЫІ ЧАСУ ДАНЕСЬЦІ СВАЕ ІДЭІ ДА НАРОДУ?


Максім Лукашэвіч, Прага

(Валь: ) “Што да слабасьці апазыцыі, дык у першую чаргу яны патрацілі занадта шмат часу, каб аб’яднацца вакол аднаго кандыдата. Яны абяцалі гэта зрабіць больш чым год таму, а зрабілі гэта толькі нядаўна. А па-другое, Расея схіляецца да неўмяшальніцтва ў беларускія выбары, у той час калі яшчэ зімой, на Каляды, было шмат чутак пра тое, што Расея будзе адыгрываць у выбарах больш актыўную ролю і нават можа выставаіць свайго кандыдата. Гэтага не адбылося. Так што гэта дзьве асноўныя прычыны, чаму я так лічу”.

(Карэспандэнт: ) “Тэарэтычна Ганчарык мае даволі значны блёк падтрымкі. Ці не зьяўляеўся б ён даволі сур’ёзным апанэнтам Лукашэнкі, калі б апазыцыя магла давесьці да народу сваю пляцформу?”

(Валь: ) “Так, калі б яны маглі данесьці да народу сваю пазыцыю. Але іх інфармацыя хутчэй за ўсё ня дойдзе да людзей у вёсках, дзе падтрымка Лукашэнкі вельмі вялікая. Безумоўна, Ганчарык стане другім на выбарах, а Лукашэнка не дасягне сваіх абяцаных 90 адсоткаў. Але ўсё ж для апазыцыі гэта запозьнена, бо яна не пасьпее данесьці свае ідэі да выбаршчыкаў. Доступ у краіне да сродкаў масавай інфармацыі ускладнёны. Магчыма, у Менску і іншых буйных гарадох яны здолеюць паінфармаваць выбаршчыкаў, але ў вёсцы – не. Гэта для іх будзе найбольшая перашкода”.

(Карэспандэнт: ) “Што, на Вашую думку, магла б яшчэ зрабіць апазыцыя, каб умацаваць сваё смановішча?”

(Валь: ) “Яны павінныя зьнітавацца, каб ня страціць некага са сваіх членаў, каб не было расколаў. Такія тэндэнцыі ў мінулым былі. Успомніце парлямэнцкія выбары – адны былі за байкот, іншыя за ўдзел”.

(Карэспандэнт: ) “Значыцца Вы кажаце, што галоўная праблема апазыцыі – у адсутнасьці доступу да сродкаў масавай інфармацыі. Але каб апазыцыя і перамагла, то з улікам таго, што выбарчыя камісіі створаныя ўрадам, яна ўсё роўна будзе абвешчана пераможанай…”

(Валь: ) “Так, не магу з гэтым не пагадзіцца”.


XS
SM
MD
LG