Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЮРЫ ДАНЬКОЎ ЗЬБІРАЕЦЦА АРГАНІЗАВАЦЬ НОВЫ ПАЛІТЫЧНЫ РУХ І ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У ПРЭЗЫДЭНЦКАЙ КАМПАНІІ НА БАКУ АДНАГО З КАНДЫДАТАЎ


Ягор Маёрчык, Менск

Юры Данькоў пакуль яшчэ ня вырашыў, каго з кандыдатаў ён падтрымае. "Я прачытаю праграмы кандыдатаў. Чыя праграма супадзе з маімі поглядамі, таго і падтрымаю", — заявіў Данькоў, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода.

Ён таксама паведаміў журналістам, што неўзабаве створыць новы палітычны рух, які будзе дамагацца аднаўленьня прынцыпу падзелу ўлады, а таксама разьвіцьця сыстэмы мясцовага самакіраваньня ў Беларусі.

Як заявіў уладальнік "Данькоў-Клюбу", заняцца палітыкай яго прымусілі дзеяньні ўладаў і, у прыватнасьці, Цэнтарвыбаркаму, які прызнаў 98% подпісаў за вылучэньне спадара Данькова несапраўднымі.


XS
SM
MD
LG