Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЛАДЫ ЗАБАРАНІЛІ ПРАБЕГ У ПАДТРЫМКУ ВАЛЕР'Я ШЧУКІНА І АНДРЭЯ КЛІМАВА


Ягор Маёрчык, Менск

Пры гэтым гарадзкія ўлады спаслаліся на тое, што прабег не дазволіў абласны выканкам, а абласны выканкам абгрунтаваў забарону адсутнасьцю дазволу гарадзкіх уладаў. Лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец назваў такія дзеяньні вэртыкальшчыкаў "зьдзекам".

Спадар Севярынец паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода, што арганізатары акцыі выканаюць рашэньне ўладаў — прабег "У абарону правоў чалавека" па маршруце Менск–Жодзіна 13 жніўня не адбудзецца. Замест гэтага яны занясуць перадачу Валер'ю Шчукіну, які адбывае трохмесячнае пакараньне ў жодзінскай турме.

XS
SM
MD
LG