Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГЕЛЬСЫНСКАЯ КАМІСІЯ КАНГРЭСУ ЗША: ПЭРСПЭКТЫВА СВАБОДНЫХ І СПРАВЯДЛІВЫХ ВЫБАРАЎ У БЕЛАРУСІ ЗЬНІКАЕ


Ул.інф.

“Адмова Беларускіх уладаў запрасіць назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытуцыяў і правоў чалавека АБСЭ не спрыяе даверу да выбарчага працэсу ў Беларусі,”— гаворыць сэнатар Бэн Кэмпбэл.

Назіральнікі Бюро дэмакратычных інстытуцыяў і правоў чалавека павінны былі прыбыць у Менск 1 жніўня, дзеля таго, каб наглядаць за працэсам рэгістрацыі кандыдатаў і фармаваньнем мясцовых выбарчых камісіяў. Стамбульская хартыя АБСЭ абавязвае краіны-сябры АБСЭ запрашаць БДІПЧ для назіраньня за выбарамі.

Сустаршыня Гельсынскай камісіі сэнатар Кэмпбэл заяўляе, што “крыху больш за чатыры тыдні засталося да выбараў, і час хутка сканчаецца. Адмова дазволіць назіраньне стане першай такога кшталту – ніколі раней краіны-удзельніцы АБСЭ не блякавалі назіраньне”.

“Гэтая забарона – выклік у твар, яна ідзе насуперак ранейшым абяцаньням беларускага боку стварыць умовы для выбараў, якія б адпавядалі міжнародным дэмакратычным стандартам,” – заявіў сустрашыня Камісіі кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт.

“Нас усё больш хвалюе перадвыбарчы клімат, у тым ліку перасьлед актывістаў і незалежных назіральнікаў, захоп амэрыканскага кампутарнага абсталяваньня, якое выкарыстоўвалі НДА і незалежная газэта. Не падвышае даверу і папярэджаньне Міністэрства юстыцыі аб тым, што публікацыя інфармацыі пра незарэгістраваныя палітычныя партыі, прафсаюзы ды іншыя арганізацыі зьяўляецца крымінальным учынкам,” – сказаў кангрэсмэн Сьміт.

“Не павінна быць ніякіх ілюзіяў, калі выбары ў Беларусі ня будуць свабоднымі і справядлівымі, самаабраная ізаляцыя будзе толькі нарастаць, і дачыненьні з дэмакратычнымі краінамі, у тым ліку са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, будуць толькі пагаршацца. – Сказаў Сьміт. – Мяч, сп. Лукашэнка, на вашай палавіне поля”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG