Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП ПРАВЯЛА ПІКЕТ ЛЯ ТЭЛЕЦЭНТРУ


Любоў Лунёва, Менск

Нагодай сталі выказваньні вядучага праграмы "Рэзананс" Аляксандра Зімоўскага, які абвінаваціў кіраўнікоў АГП у тым, што яны нібыта наладзілі калідор для адпраўкі на Захад палітэмігрантаў. Калідорам нібыта скарысталіся Юры Захаранка і Віктар Ганчар.

Сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі патрабуюць, каб праваахоўчыя органы, найперш пракуратура, правялі праверку і дапыталі Аляксандра Зімоўскага наконт зьніклых.

У пікеце бярэ ўдзел лідэр партыі Анатоль Лябедзька. Усе пікетоўцы трымаюць плякаты зьніклых Юр'я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.

XS
SM
MD
LG