Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШЧУКІНУ ЗАБАРАНІЛІ ПЕРАПІСКУ


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня кіраўніцтва жодзінскага ізалятара дазволіла перадаць Валер'ю Шчукіну кіпяцільнік і некаторыя харчы, а паперу й асадкі прыняць адмовілася.

У Камітэце ў справе выкананьня пакараньняў тлумачаць гэта тым, што Шчукін павінен адбываць пакараньне ва ўмовах строгай ізаляцыі. Назіральнікі ж лічаць, што нагодай для забароны сталі публікацыі лістоў Валер'я Шчукіна ў "Народнай волі".
XS
SM
MD
LG