Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯКІЯ ЗАДАЧЫ СТАВІЛІ ПЕРАД ФЭСТЫВАЛЕМ ЯГО ЧЭСКІЯ АРГАНІЗАТАРЫ?


Сяргей Навумчык, Прага

(Яндзюк: ) “Гэты фэстываль ужо не адзін год адбываецца ў Чэскай Рэспубліцы. Ініцыятарам была Фундацыя “Чалавек ў нядолі”, якая мела на мэце паказаць чэскай грамадзскасьці фільмы, якія іншым чынам наўрад ці можна пабачыць. Гэта – фільмы “некасавага збору”, якія звычайна не ідуць у кінатэатрах, скіраваныя на чалавечыя правы, на наступствы войнаў ці прыродных катаклізмаў. І вось ужо тры гады гэты фэстываль ідзе ў Чэхіі. І надзіва, вельмі вялікая цікавасьць да гэтых фільмаў. І неяк мы вырашалі нешта падобнае правесьці і ў Беларусі. Таму што шэраг фэстывальных фільмаў цікавы для гледача ў якой заўгодна краіне, але асабліва – у краінах былога сацыялістычнага і камуністычнага лягеру”.

(Навумчык: ) “Гэты фэстываль праходзіў ня толькі ў Чэхіі?”

(Яндзюк: ) “Так, летась – у Славаччыне, а таксама ў Польшчы і ў Сэрбіі”.

(Навумчык: ) “І там не было праблемаў з дэманстрацыяй?”

(Яндзюк: ) “Ну вядома не было, якія могуць быць праблемы з дэманстрацыяй фільмаў у дэмакратычнай краіне, калі ёсьць дазвол аўтара ці ўладальніка правоў на паказ фільмаў?”

(Навумчык: ) “Летась у сакавіку ў парлямэнце Чэхіі адбыліся слуханьні ў справе правоў чалавека і свабоды слова ў Беларусі, пазьней парлямэнт прыняў адмысловую рэзалюцыю адносна палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Адбыліся візыты лідэраў беларускай апазыцыі ў Прагу, сустрэчы з палітыкамі. Словам, апошнія гады беларуская тэма ўвесь час гучыць у Чэхіі. На Ваш погляд – як можа быць успрынята ў чэшскім грамадзстве, у палітычных колах тое, што адбылося ў Беларусі вакол фэстывалю?"

(Яндзюк: ) “Як непаразуменьне. У першую чаргу – як непаразуменьне. А па-другое, тыя чэхі, якія цікавяцца падзеямі ў сьвеце, яны сапраўды вельмі добра сабе ўяўляюць сытуацыю ў Беларусі, і для іх тое, што здарылася з гэтым фэстывалем, – гэта проста яшчэ адно пацьверджаньне бессэнсоўна недэмакратычнага рэжыму ў Беларусі. Гэта ўжо крокі, якія сапраўды немагчыма патлумачыць нічым. Нават жорсткая аўтакратыя звычайна не забараняе дэманстрацыі падобных кінастужак – напрыклад, пра падзеі ў Косаве. Гэта проста нонсэнс, немагчыма сабе ўявіць такую рэакцыю ўладаў на дэманстрацыю гэтых фільмаў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG