Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ – КРЫЗЫС СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

22 мільярды рублёў — такія страты маюць прадпрыемствы-банкруты. Летась такіх прадпрыемстваў было на траціну меней. Карацей, становішча даволі імкліва пагаршаецца. У вобласьці сёньня 590 стратных суб'ектаў гаспадараньня.

У чыноўніцкіх кабінэтах адбываецца гульня ў лічбы. Улады б'юць у званы з прычыны зьмяншэньня выпуску прадукцыі і патрабуюць, каб яе выпускалася ўсё больш і больш. Аднак на апошняй сэсіі абласнога савету прызналі, што часьцяком тавары маюць нізкую якасьць, але высокі сабекошт. І палітыка пагоні за лічбамі абарочваецца затаварваньнем складоў. Самы яскравы прыклад — Гарадзенская абутковая фабрыка, дзе ляжыць 4-месячны запас чаравікоў.

Тавар не купляюць, таму абаротных сродкаў ёсьць толькі дзясятая частка ад патрэбнага — каб можна было закупіць сыравіну і працаваць далей. Вельмі цяжка заплаціць і падаткі. Шмат якія заводы трапілі сёньня ў гэтую пастку. Трэба сказаць, што запасы нікому не патрэбнай прадукцыі істотна пабольшалі сёлета пасьля таго, як улады прымусілі прадпрыемствы павялічыць выпуск прадукцыі. Лічбы гэтыя практычна супадаюць.

Усё гэта нагадвае тупік. Старшыня аблвыканкаму Ўладзімер Саўчанка прызнаў, што адміністрацыйна-камандныя мэтады, якія выкарыстоўваюцца для кіраваньня эканомікай, толькі заганяюць яе хваробы глыбей.

Адзін з прамысловых цэнтраў вобласьці — горад Слонім. Становішча там вельмі тыповае. Вымкнуўся наперад у павелічэньні выпуску прадукцыі адно вінаробчы завод. У бюджэт дагэтуль не паступіла больш за паўмільярда рублёў падаткаў. Адна з асноўных прычын — вельмі часта продаж прадукцыі замяняе тавараабмен і ўзаемаразьлікі. Такім чынам, грошы на рахункі не трапляюць. Выпуск прадукцыі зьменшыўся нават на мясцовым хлебазаводзе.

Старшыня слонімскага гарвыканкаму Лакцюшын змрочна пажартаваў — "хоць ты не ўручай болей пераходных чырвоных сьцягоў", уручэньне якіх было адноўлена пры Лукашэнку. Лакцюшын назваў пры гэтым тры слонімскія прадпрыемствы, якія за высокія паказчыкі атрымалі сьцягі, пасьля чаго апынуліся ў крызысным стане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG