Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПІНСКУ СЁНЬНЯ ДВОЙЧЫ ЗАТРЫМАЛІ РАСПАЎСЮДНІКА СПЭЦВЫПУСКУ “РАБОЧАГА”


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Сёньня а 8-й гадзіне раніцы каля будынку гараддзелу ўнутраных справаў Аляксандар Васільеў пачаў распаўсюджваць спэцвыпуск газэты "Рабочы". Газэта была прысьвечаная адзінаму кандыдату ад дэмакратычных сілаў Уладзімеру Ганчарыку ды справе зьніклых апазыцыйных дзеячоў. І амаль адразу яго затрымалі міліцыянты, аднак хутка адпусьцілі ды папрасілі стаяць далей ад будынку міліцыі.

Спадар Васільеў перайшоў на другі бок вуліцы, аднак каля 11-ці гадзінаў яго затрымалі ізноў і гэтым разам ужо папрасілі напісаць афіцыйнае тлумачэньне. Гаворыць Аляксандар Васільеў:

(Васільеў: ) "Я напісаў, што распаўсюджваў газэты з выходнымі зьвесткамі. Яшчэ дадаў, што агітацыі ніякай не праводзіў, бо рот быў залеплены скотчам".

Аляксандар Васільеў таксама дадаў, што ў часе затрыманьня міліцыянты паводзілі сябе карэктна.

Варта адзначыць, што некалькі месяцаў таму Аляксандра Васільева, які ня ёсьць сябрам ніводнай палітычнай партыі, два разы запар судзілі за тое, што ён публічна зьбіраў подпісы пад калектыўным лістом да Лукашэнкі. Тады спадар Васільеў атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

XS
SM
MD
LG