Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАШ ШТОДЗЁННЫ ЭФІР АД СЁНЬНЯ – 8 ГАДЗІНАЎ!


ул. інф.

(Дайн: ) “Сёньня мы павялічваем вяшчаньне на Беларусь. Чаму цяпер – адказ вельмі просты і прамы: у верасьні павінны адбыцца прэзыдэнцкія выбары. Гэта ня проста звычайныя выбары – яны могуць вызначыць будучыню Беларусі і яе ўзаемаадносіны з рэштай Эўропы. Сёньня Беларусь не дазваляе Радыё Свабода мець свае перадатчыкі і рэтрансьляцыю уўкраіне. Гэта адзінае месца ў Эўропе, дзе мы ня можам рэтрансьляваць нашыя праграмы. Заданьне свабоднай прэсы – паведамляць навіны, аналізаваць, камэнтаваць факты і падзеі, каб грамадзяне маглі прыняць рашэньне – і гэтага не стае ў Беларусі. І мы на Радыё Свабода спадзяемся дапамагчы запоўніць гэты вакуум падчас новай праграмы 8 гадзінаў штодня. У Вашынгтоне людзі дбаюць пра Беларусь і чакаюць, калі Беларусь ня толькі павернецца на Захада, але пачне захоўвацца па-заходняму”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG