Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД НА ПАЗОЎ МІХАІЛА ЧЫГІРА ДА БТ І ЯГО КІРАЎНІКОЎ АДКЛАДЗЕНЫ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Суд чарговы раз адклалі. Афіцыйная прычына — хвароба судзьдзі Анатоля Аніськевіча.

Міхаіл Чыгір патрабуе, каб Беларускае тэлебачаньне абвергла зьвесткі, распаўсюджаныя пасьля арышту ягонага сына Аляксандра Чыгіра, і патрабуе таксама матэрыяльнай кампэнсацыі агульным памерам 100 тысяч даляраў.

Працэс па пазове Міхаіла Чыгіра пачаўся 19 красавіка. У той жа дзень судзьдзя Аніськевіч абвесьціў перапынак да 6 жніўня, спаслаўшыся на неабходнасьць ісьці ў адпачынак.

Чарговае адкладаньне працэса Міхаіл Чыгір называе "штучным зацягваньнем справы, якую БТ прайграла". Экс-прэм'ер перакананы, што рана ці позна ягоны пазоў будзе разгледжаны, бо "ў Беларусі не павінна быць асобаў ці арганізацыяў, якія маюць прывілеі не адказваць за сваю хлусьню".
XS
SM
MD
LG