Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПІНСКУ ЎЖО ШЫРОКА АГІТУЮЦЬ ЗА ЛУКАШЭНКУ


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

На гэтым тыдні амаль усе палескія раёнкі друкавалі матэрыял “Здабываньне надзеі” – сацыяльна-эканамічныя нататкі разьвіцьця Берасьцейскай вобласьці ў 1994-2000 гадох, у якім праз шматлікія лічбы ды працэнты даводзіцца пра паляпшэньне за апошнія сем гадоў жыцьцёвага ўзроўню жыхароў Берасьцейшчыны. Невядомыя аўтары нават назвалі “нацыянальным шанцункам” тое, што ў 94-м годзе да ўлады ў Беларусі прыйшлі тыя, хто кіруе ёй зараз. У артыкуле згадваецца і Беларуская служба Рыдыё Свабода, якая (цытую) “за апошнія 7 гадоў не знайшла ніводнай хвіліны эфіру для станоўчай інфармацыі пра дзейнасьць кіраўніцтва рэспублікі”. (канец цытаты)

Гарадзкая газэта “Пінскі весьнік” зьмяшчае перадрукоўку з “Савецкай Беларусі” з назовам “Размова з бацькам пра час і пра прэзыдэнта”. У гэтым вялікім матэрыяле “разумны” бацька пераконвае свайго маладога ды гарачага сына з дэмакратычнымі поглядамі ў тым, што Лукашэнка – ніякі не дыктатар, у Беларусі пануе свабода слова, а, маўляў, дабро і мусіць быць з кулакамі. Аўтар – пісьменьнік Аляксандар Чарніцкі. Аднак, у сакратарыяце Саюзу Беларускіх Пісьменьнікаў нам паведамілі, што гэты чалавек ніякіх адносінаў да Саюзу Пісьменьнікаў ня мае.

Пінскія праваабаронцы лічаць, што гэтая публікацыя ёсьць парушэньнем закону аб выбарах. Гаворыць выканаўчы дырэктар Пінскай рэгіянальнай філіі праваабарончай арганізацыі “Вясна” Васіль Мацкевіч:

(Мацйкевіч: ) “Так, гэта ёсьць парушэньне выбарчага заканадаўства, менавіта артыкула 45, які забараняе праводзіць агітацыю да пачатку рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты. І ўлады нашы парушаюць ня толькі выбарчы кодэкс, але і наогул усё заканадаўства Рэспублікі Беларусь”.


XS
SM
MD
LG