Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ ЗАТРЫМАЛІ ТРОХ СЯБРОЎ МАЛАДОГА ФРОНТУ ЗА РАСПАЎСЮД ІНФАРМАЦЫЙНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ АБ ІХ АРГАНІЗАЦЫІ


Алег Супрунюк, Берасьце

Затрыманьне адбылося а 18-й гадзiне на вулiцы Савецкай, калi маладафронтаўцы Сяржук Бахун, Аляксандар Вушакоў й Андрэй Хомiч раздавалi мiнакам бюлетэнi пад назовам "Весьнiк Маладога Фронту". Мiлiцыянты спачатку толькi назiралi за рухам сяброў маладзёвай арганiзацыi. Але праз некалькi хвiлiнаў да iх пад'ехала машына, зь якой выйшлi супрацоўнiкi мiлiцыi з аўтаматамi. Яны загадалi маладафронтаўцам сесьцi ў машыну i адвезьлi ў Ленiнскi раённы аддзел унутраных справаў Берасьця. Там зь iмi правялi тлумачальную размову i адпусьцiлi. Пратаколы затрыманьня не былi складзеныя – апошнiм часам гэта ўжо зьяўляецца традыцыйнай адметнасьцю ў стасунках берасьцейскiх мiлiцыянтаў з прадстаўнiкамi апазыцыi.

Варта нагадаць, што мясцовы лiдэр Маладога Фронту Сяржук Бахун лiтаральна тыдзень таму выйшаў на волю пасьля таго, як адседзеў 10 сутак за ўдзел у леташняй акцыi, прымеркаванай да чарговай гадавiны прыняцьця Ўсеагулдьнай Дэклярацыi правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG