Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯБРОЎ МАЛАДОГА ФРОНТУ ВЫКЛІКАЮЦЬ НА ДОПЫТ У КГБ І ЦІКАВЯЦЦА, ЯК АПАЗЫЦЫЯ РЫХТУЕ БАЕВІКОЎ ДА ВЫБАРАЎ


Ягор Маёрчык, Менск

Аднак цягам двухгадзіннае размовы сьледчыя Камітэту дзяржаўнае бясьпекі толькі фармальна пыталіся ў маладафронтаўца адносна таго, што яму вядома пра выбух. Іх больш цікавіла пытаньне, сфармуляванае імі наступным чынам: "Як апазыцыя рыхтуе баевікоў да выбараў?…"

Сёньня ж стала вядома, што супрацоўнікі КГБ спрабавалі ўручыць позвы на допыт яшчэ тром сябрам Маладога ф Фронту — Кірылу Камароўскаму, Аляксею Фралову і Ўладзімеру Лабковічу.

Увечары прэсавая служба Маладога Фронту распаўсюдзіла заяву, у якой "расцэньвае распачатую КДБ апэрацыю як пацьверджаньне нядаўніх словаў Лукашэнкі пра тое, што ён зьбіраецца ўтрымаць уладу сілаю".
XS
SM
MD
LG