Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЕ ПРАКТЫЧНА НІВОДЗІН НЕЗАЛЕЖНЫ ПРАДСТАЎНІК НЯ ТРАПІЎ У СКЛАД ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯЎ


Алег Супрунюк, Берасьце

Самую вялiкую колькасьць сваiх прадстаўнiкоў – больш за 200 чалавек – у выбарчыя камiсіi Берасьцейскай вобласьцi вылучыла Камунicтычная партыя, якую ўзначальвае Сяргей Калякiн. Але нiводзiн зь сябраў партыi ня трапiў ва ўчастковыя камiсіi.

У Лунiнецкiм раёне ўтварэньне такiх камiсіяў адбывалася на закрытым паседжаньнi райвыканкаму. У вынiку ў адпаведных сьпiсах засталiся прозьвiшчы пераважна тых людзей, хто летась працаваў на выбарах у так званую “палату прадстаўнiкоў”. Падобным чынам былi ўтвораныя ўчастковыя камiсіi ў Баранавiчах ды Ляхавiцкiм раёне.

Як сьцьвярджае каардынатар грамадзянскай iнiцыятывы "Незалежнае назiраньне" па Берасьцейскай вобласьцi Iна Апанасенка, колькасьць незалежных ад цяперашняй улады вылучэнцаў у агульным складзе выбарчых камiсій ня перавышае аднаго адсотка. Сярод тых, хто трапiў у камiсіi, пераважна людзi, якiя працуюць у бюджэтнай сфэры цi непасрэдна прадстаўнiкi органаў дзяржаўнага кiраваньня. Па словах спадарынi Апанасенкi, у шэраг участковых камiсіяў (напрыклад, у Столiнскiм раёне) нават уключаныя асобы, якiя лiчацца беспрацоўнымi.

Чаму ўлады з такой насьцярогай паставiлiся да працэдуры фармаваньня камiсіяў? Вось як адказала на гэтае пытаньне Iна Апанасенка.

(Апанасенка:) "Ведаеце, досьвед мiнулых выбараў паказвае, што, магчыма, рыхтуюцца буйныя фальсыфiкацыi. Яны проста баяцца ўводзiць людзей, якiя нейкiм чынам непажаданыя уладзе, ў выбарчыя камicіi".

Каардынатар "Незалежнага назiраньня" па Берасьцейскай вобласьцi таксама адзначыла, што фактычна выбарчыя камiсіi былi сфармаваныя выканаўчай вэртыкальлю яшчэ да абвяшчэньня даты прэзыдэнцкiх выбараў. Iна Апанасенка працягвае.

(Апанасенка:) "Да мяне трапiлi дакумэнты, па якiх аблвыканкам фармаваў участковыя выбарчыя камiсіi ў Драгiчынскiм i Iванаўскiм раёнах. Там прапаноўвалiся канкрэтныя кандыдаты. Зараз мы пераправерым гэтыя дадзеныя i, магчыма, мы ўжо ведаем старшыняў участковых камiсіяў ў Драгiчынскiм i Iванаўскiм раёнах".

Паведамiла Iна Апанасенка.

Канчатковыя дадзеныя па фармаваньню ўчастковых камiсіяў на Берасьцейшчыне павiнны быць абвешчаныя 2 жнiўня, калi адбудзецца паседжаньне абласной выбарчай камiсіi.
XS
SM
MD
LG