Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛАДЫ ФРОНТ ЗАКЛІКАЎ ДЭСАНТНІКАЎ "НЕ ВЫКОНВАЦЬ ЗЛАЧЫННЫХ ЗАГАДАЎ"


Ягор Маёрчык, Менск

У дзень свайго прафэсійнага сьвята прадстаўнікі Мабільных сілаў ня вельмі хацелі прымаць віншаваньні ад Маладога Фронту. Арганізатару акцыі — Паўлу Севярынцу — спатрэбілася каля чвэрці гадзіны, каб пераканаць людзей у пагонах забраць букет зь белых і чырвоных кветах, а таксама "Зварот да беларускага дэсанту", у якім мабільныя сілы названыя "сапраўднай асноваю прафэсійнага войска, якое спатрэбіцца краіне замест савецкае прызыўное арміі".

Малады Фронт заклікаў вайскоўцаў ня ўдзельнічаць "у карных апэрацыях супраць мірных дэманстрантаў і не выконваць злачынных загадаў". У звароце гаворыцца, што "мабільныя сілы могуць стаць гарантам таго, што ў выпадку перамогі дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах 9 верасьня ўлада належным чынам пяройдзе да законна абранага кіраўніцтва".

Нарэшце, да маладафронтаўцаў выйшаў палкоўнік Мікалай Хацішчаў, які запэўніў:

(Хацішчаў: ) "Хлопы, не хвалюйцеся, нашыя мабільныя сілы, якія базуюцца пераважна ў Віцебскім гарнізоне, сваю задачу ведаюць, будуць выконваць яе годна, адпаведна са сваім прызначэньнем. Ніякіх антынародных, антыканстытуцыйных дзеяньняў з боку нашых дэсантнікаў у дачыненьні да беларускага народа ня будзе".

На разьвітаньне Мікалай Хацішчаў параіў сябрам Маладога Фронту рыхтавацца да службы ў беларускім войску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG