Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЮРО ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ІНСТЫТУТАЎ І ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА НАСТОЙВАЕ НА ЯК НАЙХУТЧЭЙШЫМ ПРЫЛЁЦЕ СВАІХ ЭКСПЭРТАЎ У БЕЛАРУСЬ


Сяргей Навумчык, Прага

АБСЭ адчувае гэтую крытыку, і менавіта таму Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека вырашыла даслаць назіральнікаў больш як за месяц да галасаваньня.

Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека меркавала, што назіральнікі будуць адсочваць рэгістрацыю кандыдатаў і фармаваньне мясцовых выбарчых камісіяў, а таксама асьвятленьне выбарчай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі. Група зь пяці назіральнікаў меркавала прыбыць у Менск 1 жніўня. Граер Бальян, кіраўнік сэкцыі Бюро, паведаміў у інтэрвію нашаму Радыё, што беларускія ўлады адмовілі ва ўезьдзе ў апошнюю хвіліну.

(Бальян: ) “У пятніцу ўначы мы атрымалі ноту ад Міністэрства замежных справаў, дзе казалася, што нас не чакаюць у Менску 1 жніўня, і што мы павінны дачакацца фармальнага запрашэньня МЗС. Гэта – нонсэнс, таму што адпаведна статусу АБСЭ мы маем сталыя запросіны ад усіх дзяржаваў-членаў АБСЭ, каб назіраць за выбарамі ў гэтых краінах. Нам не патрэбнае адмысловае запрашэньне”.

Кіраўнік Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Джэральд Студман заявіў сёньня, што мэтай прыезду экспэртаў АБСЭ было зрабіць выбары празрыстымі. Ён заявіў, што скасаваньне альбо адтэрміноўка візыту могуць разбурыць унутраны і міжнародны давер да выбараў. Спадар Бальян падкрэсьлівае, што ягоная група хацела б прыляцець у Менск як найхутчэй, паколькі рэгістрацыя кандыдатаў сканчаецца 9 жніўня.

(Бальян: ) “Гэта – крытычная частка нашага назіраньня, каб пераканацца, што выбары празрыстыя, і што ёсьць магчымасьці для рэгістрацыі кандыдатаў ад апазыцыі”.

Граер Бальян лічыць, што менавіта цяпер ёсьць яшчэ час, калі недапрацоўкі – выпадковыя альбо сьвядомыя – могуць быць выпраўленыя, перш чым ўсталююцца антыдэмакратычныя мэханізмы.

(Бальян: ) “Мы хацелі б прааналізаваць юрыдычную і адміністрацыйную структуру, таму што участковыя выбарчыя камісіі цяпер фармуюцца, – каб прасачыць, у якой ступені апазыцыя здолее ўдзельнічаць у працы камісіяў ня толькі на ўзроўні Менску, але і ў рэгіёнах. Мы б адчынілі сем рэгіянальных офісаў, так што нашае назіраньне ня будзе абмежаванае толькі сталічным Менскам”.

Адзін з чатырох патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімер Ганчарык зрабіў заяву адносна няроўных умоваў доступу да сродкаў масавай інфармацыі. Кандыдатам будуць прадстаўленыя два паўгадзінныя выступы па дзяржаўным тэлебачаньні і радыё – у той час як, паводле словаў Ганчарыка “цяперашні прэзыдэнт будзе ў эфіры з раніцы да вечара”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG