Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАГА ВЫХОДЗІЦЬ НА ПЕРШЫЯ ПАЗЫЦЫІ Ў СУСЬВЕТНАЙ КІНАІНДУСТРЫІ


Валерыя Красоўская, Прага

На прэс-канфэрэнцыі напярэдадні дэманстрацыі стужкі чэскі амбасадар Алеш Фойцек сказаў, што калі ён першы раз пабачыў гэты фільм, то вырашыў, што ён абавязкова павінен быць паказаны ў Беларусі. Ён дадаў, што цяжка было арганізаваць бясплатны паказ чэскай “залатой калекцыі” ў Менску.

Дьзьве праграмныя стужкі – “Усе мае каханыя” і “Тыя цудоўныя гады, якія паглынулі Пятра Нікалаева” былі прадэманстраваныя ў Віцебску на “Славянскім базары”.

У парграму таксама ўваходзяць “Добрая талерка шпінату” Вацлава Ворлічэка, “Марэчэк, падай мне асадку” Оліка Ліпскага ды мультфільмы.

Наркаман спрабуе прарвацца на вечарыну Настасьсі Кінскі. Бэн Кінсьлі вядзе красамоўныя размовы наконт мастацтва стварэньня стужак. Маці Квенціна Таранціна сваім нечаканым зьяўленьнем змушае таблоіды гусьці.

Галівуд? Каны?

Трымайце бліжэй: Карлавы Вары, звычайны чэскі курортны гарадок. І гаспадар першага ва Ўсходняй Эўропе міжнароднага фэстывалю фільмаў.

Вось ужо колькі гадоў такія зоркі, як Алан Ада ды Вудзі Харэльсан, адной сваёй прысутнасьцю на гэтым штогадовым ліпеньскім фэстывалі змушаюць натоўп гусьці, а папарацы мітусіцца.

Але пасьля прагляду стужак акторы самі знаходзяцца ў захапленьні ад Яна Свэрака, Давіда Ондрычака ды Ўладьзімера Міхалэка – трох самых “гарачых” маладых чэскіх рэжысэраў.

Натхнёная новым пакаленьнем стваральнікаў стужак, хваляй мясцовых хітоў, якія выклікаюць касавы ажыятаж, а таксама квітнеючай славай Прагі, якая ўвачавідкі становіцца саперніцай Галівуду, чэская кінаіндустрыя пасьля гадоў посткамуністычнай хандры раптоўна перажывае свой Рэнэсанс.

Фэстываль нагадвае так званае “чэскае дзіва” шасьцідзесятых, калі рэжысэры накшталт Мілаша Формана ды Івана Пасэра атрымалі сусьветнае прызнаньне.

Пасьля дзесяцігадовай “дыеты”, што складалася з замежных стужак, мясцовыя гледачы засумавалі па фільмах, дзе б адлюстроўваліся іх асабістыя жыцьці, праблемы, імкненьні.

“Нарэшце зьявілася група рэжысэраў... кампанія юнакоў, якія здымаюць стужкі аб мясцовых падзеях,” – кажа Жыры Бартошка, чэскі актор ды прэзыдэнт фэстывалю ў Карлавых Варах.

Рэнэсанс пачаўся ў 1996-м годьзе фільмам-хітом Свэрака “Коля”. Стужка распавядае пра мужчыну, які падчас аксамітнай рэвалюцыі 1989 году воляю выпадку становіцца апякуном маленькага рускага хлопчыка. Фільм атрымаў Оскара як лепшая замежная стужка.

З тае пары чэскія студыі прапаноўваюць гледачам няспынную плыню хітоў, якія закранаюць самыя розныя тэмы – ад нігілістычнай моладзі, якая злоўжывае наркотыкамі, да ролі нацыяў у Другой Сусьветнай вайне.

У мінулым годзе самым папулярным быў фільм рэжысэра Ондрычэка “Адзіночкі” – пра пераплеценыя жыцьці сямі праскіх юнакоў. Сёлета вабіць натоўпы стужка Мікалэка пра групу наркадылераў “Выхад са станцыі мэтро “Андэл”.

Таксама гэтым летам Ян Свэрак стварыў стужку, якая больш за іншыя ва ўсёй гісторыі чэскага кінематографу нагадвае блакбастэр, – “Цёмна-блакітны сьвет”. Фільм распавядае пра чэскіх пілётаў-зьнішчальнікаў, якія падчас Другой Сусьветнай вайны вялі барацьбу ў складзе Брытанскай Каралеўскай авіяцыі. Стужка прыцягнула агромністыя натоўпы гледачоў, атрымала авацыі крытыкаў ды выклікала хвалю нацыянальнага гонару.

Чэская кінавытворчасьць ўсё яшчэ абмежаваная маленькім мясцовым рынкам ды нізкім бюджэтам і вельмі залежыць ад дзяржаўных субсыдыяў. Так што падтрымка прыйдзе зь іншага боку: забясьпечыць неабходнымі рэсурсамі павінна любоў Галівуду да чэскай сталіцы, якая зьяўляецца добрай пляцоўкай для здымкаў стужак.

У мінулым годьзе замежныя кінавытвоцы патрацілі 150 мільёнаў даляраў на тое, каб мець магчымасьць здымаць у Празе. Сёлета чакаецца, што лічба падымецца да 200 мільёнаў. Сёньня Прага займае другое месца ў Эўропе пасьля Лёндану па папулярнасьці.

У 2001-м годзе ў чэскай сталіцы былі зьнятыя тры амэрыканскія стужкі: “Вайна аленяў” з Брусам Уілісам у галоўнай ролі, “Лязо-2” з Уэслі Сніпам у галоўнай ролі ды фільм студыі Ўолта Дыснэя “Чорная авечка”.

“Чэхі – майстры стварэньня антуражу, ды й трукацкая праца дастаткова добрая,” – кажа Філіп Ленкоўскі, актор з Нью-Ёрку, які пераехаў у Прагу у мінулым годзе.

Больш за тое, здымаць фільмы ў Празе каштуе на 40-60% таньней, чым ў Лёндане ці Лёс-Анжэлесе.

У 70-я і 80-я гады чэская кінаіндустрыя была сродкам прапагнды камуністычнага рэжыму. Пасьля аксамітнай рэвалюцыі 1989-га, якая прывяла краіну да дэмакратыі, чэскія студыі пачалі прыстасоўвацца да ўмоваў свабоднага рынку і весьці барацьбу супраць моцнай хвалі замежных стужак, якія ўжо былі даступныя ў відэаварыянце.

“Што мне падабаецца тут, дык гэта недахоп камэрцыялізацыі, – кажа Ленкоўскі. – Непадкупнасьць актораў тут трымаецца на самым высокім узроўні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG