Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВАТЫКАН ПРЫЗНАЧЫЎ У БЕЛАРУСЬ НОВАГА НУНЦЫЯ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Доктар кананічнага права Іван Юркавіч прафэсійны дыплямат, які працаваў у нунцыятурах Ватыкану ў Паўднёвай Карэі, Калюмбіі й Расеі. Апошні час ён быў супрацоўнікам цэнтральнага апарату Дзяржаўнага дэпартамэнту Ватыкану.

Цяперашні нунцый у Беларусі Дамінік Грушоўскі паведаміў нашаму радыё, што, паводле законаў Ватыкану, дыплямат, якому споўнілася 75 гадоў, сыходзіць на пэнсію. А арцыбіскуп Грушоўскі нядаўна дасягнуў гэтага веку.

Новы нунцый прыедзе ў Беларусь прыкладна праз 3 месяцы, пасьля таго, як Папа ўзьвядзе яго ў сан біскупа. Іван Юркавіч стане пятым нунцыям Апостальскай Сталіцы з часу ўсталяваньня дыпляматычных зносінаў паміж Ватыканам і Беларусьсю ў 1991 годзе.
XS
SM
MD
LG