Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІЯ СТРУКТУРЫ ДОМАША ПАКУЛЬ ЗАХОЎВАЮЦЬ ПРАЦОЎНЫ СТАН


Бранiслава Станкевiч, Віцебск

Як паведамiу сябар абласнога штаба Васiль Шалухiн, на сходзе было прынятае рашэньне захаваць у працоўным стане ўсе наяўныя рэгiянальныя структурныя адзiнкi, бо дзейнасьць штабоў мусiць быць спыненай толькi ў тым выпадку, калi Сямён Домаш асабiста адмовiцца браць удзел у выбарах у якасьцi аднаго з прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду. Дзеля каардынацыi ўзаемадачыненьняў з камандаю адзiнага кандыдата ад апазыцыi было вырашана дэлегаваць прадстаўнiкоў ад раённых ды абласнога штабоў Сямёна Домаша ў адпаведныя штабы Ўладзiмера Ганчарыка.

"Нiводзiн кандыдат на прэзыдэнта, апроч Зянона Пазьняка, ня зможа абаранiць iнтарэсы сапрауднага беларуса",— гэтак гаворыцца ў звароце сябра Сойму Кансэрватыўна-Хрысьцiянскае партыi БНФ Уладзiмера Плешчанкi да вiцебскае грамадзкасьцi. Але з таго, што рэальнага шанцу зрабiцца беларускiм прэзыдэнтам Зянон Пазьняк сёньня ня мае, спадар Плешчанка зьвярнуўся да вiцяблянаў з новым перадвыбарчым заклiкам "Не — прэзыдэнцкiм выбарам з удзелам Лукашэнкi!"

Нагадаем, што першым байкатаваць прэзыдэнцкiя выбары як праяву нелегiтымнага кiраваньня Аляксандра Лукашэнкi яшчэ напачатку чэрвеня прапанаваў таксама вiцебскi сябар Кансэрватыўна-Хрысьцiянскае партыi БНФ Барыс Хамайда.

А тым, хто наважыўся ўдзельнiчаць у верасьнёўскiх выбарах, адрасаваны першы нумар новага iнфармацыйна-праўнага бюлетэня "Правы чалавека", выдадзенага днямi ў Воршы цэнтрам iмя Фiлона Кмiты. Сярод iншых матэрыялаў там зьмешчаныя парады выбарцам i назiральнiкам, картка грамадзкага апытаньня пра магчымасьць фальшаваньняў падчас датэрмiновага галасаваньня ды кронiкi зьнiкненьняў беларускiх грамадзянаў падчас кiраваньня Аляксандра Лукашэнкi.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG