Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД ВЫНЕС ПАПЯРЭДЖАНЬНІ ЗУБРОЎЦАМ ЗА ЎДЗЕЛ У НЕСАНКЦЫЯНАВАНЫМ ШЭСЬЦІ МОЛАДЗІ 27 ЛІПЕНЯ Ў МЕНСКУ


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня судзілі затрыманых сяброў моладзевага руху "Зубр" — студэнтаў Беларускага тэхналягічнага ўнівэрсытэту Зьмітра Галавіна й Паўла Вайноўскага. У судовай залі Зьміцер Галавін распавёў Радыё Свабода:

(Галавін: ) "Супрацоўнікі міліцыі Партызанскага РАУСу ў апорным пункце ля магазіна "Жако" абыходзіліся з намі груба. Яны ўвесь час нецэнзурна лаяліся. Называлі нас "асобамі іншай нацыянальнасьці", казалі, што мы не беларусы, а "каўказцы".

Потым нас адвезьлі ў Цэнтральны РАУС, дзе абыходзіліся з намі нармальна. Нягледзячы на тое, што я атрымаў папярэджаньне, буду актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх акцыях "Зубру"...",— гаварыў Зьміцер Галавін.

Павал Вайноўскі дадаў:

(Вайноўскі: ) "Я студэнт тэхналягічнага ўнівэрсытэту Гэта даволі кансэрватыўнае ВНУ, але многія студэнты часта выступаюць супраць дзейнае ўлады. Самыя актыўныя — на факультэце тэхналёгія арганічных рэчываў. Там, дзе мы вучымся. Мы самыя першыя з "зуброў" у нашым унівэрсытэце. Магчыма, таму, што мы жывем у інтэрнаце, нам лягчэй кантактаваць адзін з адным. Мы ўвесь час абмяркоўваем праблемы, якія ў нашай краіне, і прыходзім да высновы, што трэба мяняць уладу ў Беларусі, ды ўвогуле ўвесь лад".

Судзьдзя Натальля Вайцяховіч разгледзела адміністрацыйныя справы абодвух студэнтаў і вынесла ім папярэджаньне.

Сябры "Зубру" вырашылі забраць у міліцыянтаў футболкі з надпісам "Час выбіраць" і налепкі з выяваю зубра. Раней дэманстранты пасьля вынясеньня судовых прысудаў не зьвярталіся ў міліцэйскія пастарункі, каб забраць сьцягі й плякаты, якія ў часе затрыманьня канфіскоўвала міліцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG