Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЬЦЯГ НАД ПЛОШЧАЙ ЛЕНІНА Ў ГОМЛІ


Казімір Яноўскі, Гомель

Восем паветраных шароў, напоўненых геліем, цягнулі ўгару палотнішча нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцягу. Людміла Патароча ў атачэньні сяброў маладога фронту нейкі час трымала ў руках тонкую лёску, прывязаную да шароў, і толькі на сярэдзіне пляцу, калі паказалася міліцэйская машына, Людміла, пад аплядысмэнты адпусьціла шары з нацыянальным сьцягам у неба.

Так маладыя гамельчукі адзначылі сёньняшні Дзень незалежнасьці. Людміла Патароча, старшыня 6-й гарадзкой суполкі БНФ, распавядае, чаму менавіта моладзь прыдумала акцыю са сьцягам:

(Патароча: ) “Гэта – сымбаль незалежнасьці, волі, беларускасьці”.

Іншыя юнакі і дзяўчаты раздавалі мінакам Весьнік Маладога фронту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG