Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЯК ПРЫМАЛАСЯ ДЭКЛЯРАЦЫЯ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ СУВЭРЭНІТЭЦЕ БЕЛАРУСІ


Сяргей Навумчык, Прага

У этапах аднаўленьня беларускай дзяржаўнасьці дзень 27 ліпеня 1990 году, паводле храналёгіі, ідзе адразу за 25-ым сакавіка 1918 году.Пасьля крывавага падаўленьня Слуцкага паўстаньня і ліквідацыі БНР краіна знаходзілася пад поўным кантролем Масквы.

Вярхоўны Савет 12-ага скліканьня, дзе дэмакратычныя дэпутаты складалі зусім нязначную частку, быў вымушаны прымаць Дэклярацыю як пад уплывам зьнешніх фактараў (сувэрэнітэт абвясьціла Расейская Фэдэрацыя), гэтак і ўнутраных (незалежнасьць была галоўным патрабаваньнем шматлюдных мітынгаў Народнага Фронту).

Фактычна, усе артыкулы дэклярацыі распрацоўваліся дэпутаты ад БНФ - ім жа давялося і абгрунтоўваць іх ад мікрафонаў. Лявону Баршчэўскаму, Валянціну Голубеву, Алегу Трусаву, Зянону Пазьняку ды іншым прыйшлося рабіць гістарычныя экскурсы. Сакратары райкамаў, старшыні калгасаў, генэралы і дырэктары мо ўпершыню пачулі, што беларуская дзяржаўнасьць мае карані ў некалькі стагодзьдзяў.

У нейкі момант парлямэнцкая большасьць адчула, што ў галасаваньні за прапанаваныя “народафронтаўцамі” фармулёўкі зайшла занадта далёка – і тады дэмакратычныя дэпутаты нечакана пакінулі залю. Манэўр спрацаваў – астатнія ці не аднагалосна прагаласавалі за Дэклярацыю, праўда, адмовіўшыся лічыць яе вышэйшай за тагачасную Канстытуцыю БССР, якая ўсё яшчэ трымала рэспубліку ў складзе СССР.

Статус канстытуцыйнай сілы Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце атрымала праз год, пасьля правалу “гэкачапісцкага путчу”, 25 жніўня 1991 году. Праз тры тыдні герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг былі зацьверджаныя ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, а ў сьнежні Вярхоўны Савет ратыфікаваў віскулёўскія пагадненьні, канстатуючы канчатковы распад СССР і ўсталяваньня цяпер ўжо безумоўнай Незалежнасьці Беларусі.
XS
SM
MD
LG