Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У РЭЧЫЦЫ – СКАНДАЛ. АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА НАБРАЎ МАЛА ПОДПІСАЎ


Казімір Яноўскі, Гомельская вобласьць

Група падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі сьцьвярджае, што подпісаў за цяперашняга кіраўніка дзяржавы сабрана не 320, як заявіў у інтэрвію намесьнік старшыні гарадзкой камісіі Віталь Атаманчук, а 10 разоў болей.

У сваю чаргу намесьнік старшыні камісіі спадар Атаманчук абвінавачвае газэту ў скажэньні лічбы. Супрацоўнікі “Дняпроўца” цьвердзяць: надрукавалі тое, што распавёў намеснік старшыні.

Тым часам мінулай ноччу ў розных мясьцінах Рэчыцы зьявілася ня меней двух дзесяткаў надпісаў: “Горад наш!” Апроч таго, на Прывакзальнай плошчы на стэндзе з гербам гораду ў выглядзе “Пагоні” быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.

Адныя зьвязваюць гэта з сёньняшнім Днём Незалежнасьці, іншыя – з тым, што па колькасці сабраных подпісаў Аляксандр Лукашэнка апынуўся ажно на 4 месцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG