Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП ПРОСІЦЬ ГАНЧАРЫКА І ДОМАША ПРАЦАВАЦЬ У ЗЬВЯЗЦЫ «ПРЭЗЫДЭНТ-ПРЭМ'ЕР»


Уладзімер Глод, Менск

Актывісты АГП прапануюць, каб спадары Ганчарык і Домаш заявілі, што будуць удзельнічаць у далейшай выбарчай кампаніі ў зьвязцы "прэзыдэнт-прэм'ер". Гэта азначае, што спадар Ганчарык мусіць даць публічныя гарантыі, што ў выпадку ягонае перамогі кіраўніком ураду будзе прызначаны спадар Домаш. Калі ж Уладзімер Ганчарык рашэньнем ЦВК будзе выключаны з прэзыдэнцкай гонкі, а пераможа Сямён Домаш, дык ён прызначыць прэмьерам спадара Ганчарыка.

Ліст кіраўніцтва Аб'яднанае Грамадзянскае партыі стаў вынікам пашыранага паседжаньня палітычнае Рады партыі, якое адбылося сёньня. На ім кіраўнікі многіх рэгіянальных структураў, якія працавалі ў ініцыятыўнай групе Сямёна Домаша, заявілі, што без адпаведных гарантыяў Уладзімера Ганчарыка яны адмовяцца ад актыўнай працы ў штабе адзінага кандыдата.

XS
SM
MD
LG