Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТАНЬ ПОБАЧ! ПАЛІТЫЧНАЯ АКЦЫЯ Ў МЕНСКУ ПЕРАЎТВАРАЕЦЦА Ў ГРАМАДЗЯНСКІ ПРАТЭСТ


Валеры Каліноўскі, Менск

Да тых, хто трымаюць партрэты вядомых зьніклых, далучаюцца людзі, якія трымаюць фатаздымкі сваіх блізкіх ці знаёмых, якія таксама зьніклі пры загадкавых абсатвінаў. Такім чынам акцыя набывае больш шырокае грамадзкае гучаньне.

Прысутныя цікавяцца дакумэнтамі пра палітычныя забойствы, якія распаўсюдзіў Уладзімір Ганчарык.

Паводле прыблізных падлікаў, у “Ланцугу” – 500 чалавек. Міхаіл Чыгір, які прыйшоў на акцыю, даў інтэрвію Свабодзе:

(Чыгір: ) “Трэба такія акцыі праводзіць і ў рэгіёнах, таму што тое, што робяць улады, набірае рэзананс у краіне. Трэба, каб людзі ведалі праўду”.

Пад час таго, як Міхаіл Чыгір даваў інтэрвію Радыё Свабода, міліцэйскія апэратары пачалі яго здымаць. Прысутныя людзі прарэагавалі наступным чынам: лепш бы зьніклых шукалі, а не здымалі неабыякавых”.

Пасьля Міхаіл Чыгір закрануў тэму выбараў і адзначыў, што некаторыя прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта, якія сышлі з дыстанцыі, далучацца да працы аб’яднанага штабу адзінага кандыдата. Міхаіл Чыгір назваў магчымым далучэньне Леаніда Сініцына. Паводле словаў Міхаіла Чыгіра, трэба акумуляваць усё, што б спрыяла перамозе дэмакратыі ўвосень.
XS
SM
MD
LG