Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗДРАДЖАНАЯ ГІШПАНІЯ. НОВЫЯ СЬВЕДЧАНЬНІ МЭТАЎ ПРЫСУТНАСЬЦІ САВЕТАЎ У ГІШПАНІІ


Валерыя Красоўская, Прага

Дакумэнты былі надрукаваныя ў выглядзе кнігі пад назвай “Гішпаніі здрадзілі: Савецкі Саюз у гішпанскай Грамадзянскай вайне”. Гэтая кніга – частка аналаў з камуністычнай серыі, якая выдаецца Ельскім Унівэрсытэтам Прэсы. Кніга дэманструе, што дзейнасьць Савецкага Саюзу ў Гішпаніі не мела падставай абараняць дэмакратыю, але наадварот – усталёвываць камуністычную дыктатуру.

Сухім языком архіўных матэрыялаў распавядаецца пра тое, як савецкая прысутнасьць ад пачатку вайны і да яе заканчэньня пры канцы трыццатых была скіравана на тое, каб атрымаць кантроль над антыфашысцкімі сіламі, а пасьля ператварыць Гішпанію ў падначаленую частку Савецкага Саюзу.

Савецкія ідэолягі ды тыя ідэалісты, левыя дэмакраты са шматлікіх заходніх краінаў, адчайна спрабавалі прыпісаць паводзінам Савецкага Саюзу ў Гішпаніі імкненьне стварыць мііт пра тое, што Савецкі Саюз і Камуністычная партыя былі адзінымі сіламі, якія маглі паўстаць супраць фашызму.

Савецкая падтрымка антыфашыскіх сілаў у барацьбе супраць Францыска Франка, які меў падтрымку Адольфа Гітлера, была падхоплена савецкімі пісьменьнікамі ды некаторымі заходнімі і скіравана на паляпшэньне іміджу Савецкага Саюзу як абаронца дэмакратыі і праклён на адрас заходніх сыстэмаў дэмакратыі, якія ня здолелі процістаяць фашызму.

У апошнія часы побыт саветаў у Гішпаніі ацэньваецца так, што падабенства фашызму Гітлера да сыстэмы Сталіна прывяло, нарэшце, да таго, што два дыктатары прынялі пакт Молатава-Рыбэнтропа.

Дакумэнты паказваюць, што савецкія агенты справакавалі і распрацавалі крызіс ў Барсэлёне 1937 году, які адлюстраваўся ў развале моцнага гішпанскага анархізму і дазволіў фашыстам дабіць тое, што засталося ад дэмакратычнага руху.

У адной дырэктыве да савецкіх агентаў у Гішпаніі прапаноўваецца “не чакаць пасыўна “натуральнай” развязкі прыхаванага ўрадавага крызісу, але паскорыць яго і, калі неабходна, справакаваць яго”.

Зараз большасьць, але ўсё ж ня ўсе савецкія архівы абнародаваныя. Многія зь іх прынесьлі расчараваньне, таму што паступова былі зьнішчаны запісы некаторых падзеяў, якія ўяўляюць вялікую цікавасьць. Але архіўныя запісы, ўжытыя складальнікамі “Здраджанай Гішпанііі”, як быццам, упэўніваюць большасьць чытачоў, што адна з найбольш дэманстраваных пераканананасьцяў Савецкага саюзу ды “левага” Захаду – у тым, што Сталін адзін процістаяў фашызму ў імя дэмакратыі – была мітам.
XS
SM
MD
LG