Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЕЗАЛЕЖНЫЯ НАЗІРАЛЬНІКІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ СКАРДЗЯЦЦА НА ПАРУШЭНЬНІ ПРАВОЎ


Казімер Яноўскі, Гомель

Пікантнасьць сытуацыі ў тым, што напачатку паводле заявы больш як паўсотні выбарцаў юрыст Судаленка браў удзел у паседжаньні камісіі. Але неўзабаве намесьнік старшыні камісіі, ён жа намесьнік начальніка арганізацыйна-кадравае ўправы абласнога выканкаму, Аляксандар Усаў згледзеў, што на трох лістах заявы выбаршчыкаў адсутнічае адзіная нумарацыя.

На гэтай падставе Леаніда Судаленку і не дапусьцілі на чарговае паседжаньне абласное выбарчае камісіі. І толькі скаргі ў пракуратуру і ЦВК дазволілі спадару Судаленку скарыстаць права ўдзельнічаць у назіраньні ад імя выбарцаў.

Нэгатыўнае стаўленьне да назіральнікаў праявілася ня толькі ў абласным цэнтры. Лоеўская раённая выбарчая камісія аказвала ціск на трох выбарцаў з тым, каб яны адмовіліся ад вылучэньня ў гэту камісію незалежнага назіральніка.

Цяганіну з акрэдытацыяй зьведалі назіральнікі ад дэмакратычных партыяў у тэрытарыяльных камісіях Буда-Кашалёву, Навабеліцкага раёну Гомелю.

У Ельску пад пагрозаю звальненьня з працы вымушаны быў адмовіцца ад функцыяў каардынатара назіральнікаў намесьнік галоўнага лекара Віктар Шынкарчук.

У той жа час паводле распараджэньня старшыні абласнога выканкаму Аляксандра Якабсона створана гэтак званая каардынацыйна-кансультацыйная група. Як сказана, для “забесьпячэньня належных умоваў дзейнасьці назіральнікаў”. У склад групы ўвайшлі 20 абласных чыноўнікаў, уключна з начальнікамі управаў міліцыі і КГБ. Аналягічныя групы створаны “вэртыкаллю” ва ўсіх гарадох і раёнах.

Каардынатар незалежных назіральнікаў са штабу Домаша Ўладзімер Кацора лічыць, што, ствараючы непрадугледжаныя Выбарчым кодэксам гэтак званыя каардынацыйныя групы спрыяньня назіраньню, улады мкнуцца ня столькі дапамагчы, колькі адхіліць незалежных назіральнікаў ад выбарчага працэсу.

Працягвае спадар Кацора: "Няма дэмакратычна арыентаваных людзей у камісіях. Вядома, улады хацелі б, каб не было й незалежных назіральнікаў. Гэта сьведчыць, што выбарчы працэс будзе праходзіць за зачыненымі дзьвярыма",— лічыць Уладзімер Кацора.

Паводле словаў суразмоўцы, цяпер у рэгіёне вядуцца перамовы з паплечнікамі Сяргея Калякіна, Міхала Чыгіра, Паўла Казлоўскага ды іншых прэтэндэнтаў, каб супольна ўзяць пад кантроль дзейнасьць ня толькі тэрытарыяльных, але перш за ўсё ўсіх без выключэньня ўчастковых камісіяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG