Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНІГА "ДУРНІ" ЯЎГЕНА БУДЗІНАСА СЁНЬНЯ ЗЬЯВІЛАСЯ Ў БЕЛАРУСІ


Ігар Карней, Менск

Сёньня надрукаваны за мяжою наклад зьявіўся ў Менску. Выбраныя месцы з раману даўно блукалі па Менску ў рукапісным варыянце. У часе нядаўняга наведваньня сядзібы Будзінаса ў Дудутках многія журналісты й палітыкі мелі магчымасьць паслухаць некаторыя вытрымкі з "Дурняў" у аўтарскім выкананьні.

Над гэтым творам Яўген Будзінас працаваў цягам пяці апошніх гадоў. Героі палітычна акрэсьленага рамана цалкам пазнавальныя, нягледзячы на крыху зьмененыя прозьвішчы. У рамане даецца панарама падзеяў ад 1989 да 2001 году.

Паводле словаў прэзыдэнта Менскага саюзу прадпрымальнікаў Уладзімера Карагіна, які браў пэўны ўдзел у выданьні кнігі, асабліва цікавая рэтраспэктыва дзелавога руху ў краіне: ад імклівага ўздыму да сумнага фінішу. Бо й сам Будзінас набыў шырокую вядомасьць пасьля таго, як на сваю рызыку ўзьвёў папулярны музэйна-забаўляльны комплекс "Дудуткі". Дарэчы, гісторыя змаганьня супраць экспрапрыяцыі Дудутак таксама знайшла адлюстраваньне ў кнізе "Дурні".

Мяркуецца, што прэзэнтацыя твора ў Менску адбудзецца 2 жніўня.

XS
SM
MD
LG