Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НЯМЕЧЧЫНЕ НЕ СУМНЯЮЦЦА, ШТО Ў БЕЛАРУСІ ДЗЕЙНІЧАЕ “ЭСКАДРОН СЬМЕРЦІ”


Мікола Іваноў, Прага

Галоўная выснова артыкулу: сёньня амаль ніводзін аб’ектыўны палітык ня мае сумневу, што ў Беларусі быў створаны ўладамі і дзейнічаў да самага апошняга часу “эскадрон сьмерці”. На яго рахунку да 30 забітых праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Сярод іх такія вядомыя палітыкі як Юры Захаранка, Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі, тэлеапэратар Дзьмітры Завадскі.

У артыкуле таксама згадваецца факт, што патэнцыйны галоўны кандыдат аб’яднанай беларускай апазыцыі на цяперашніх прэзыдэнцкіх выбарах Генадзь Карпенка не памер ад інсульту, а быў атручаны ў нявысьветленых дасюль абставінах. У артыкуле таксама згадваецца інфармацыя былога следчага КГБ Аляксандра Грачова аб тым, што падчас вышуку на кватэры кіраўніка “эскдрону сьмерці” афіцэра спэцназу Паўлючэнкі былі знойдзеныя 16 відэастужак з запісамі катаваньняў і забойства ахвяраў “эскадрону”, а таксама сотні тысячаў даляраў. Пазьней гэтыя стужкі ў невысьветленых абставінах зьніклі.

“Frankfurter Allgemeine Zeitung” лічыць, што перасьлед праціўнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі – гэта пасьлядоўная і жорсткая сыстэма запалохваньня і пры неабходнасьці фізычнага зьнішчэньня ўсіх тых, хто рэальна пагражае беларускаму аўтакратычнаму рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG