Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СЁНЬНЯ – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ЎЛАДЗІМЕРА КАРАТКЕВІЧА


Валяньціна Аксак, Менск

Але і ў новым ХХІ-м Уладзімер Караткевіч будзе такім жа чытаным і любімым творцам, бо ўнікальным талентам сваім здолеў адгадаць патаемныя мары мільёнаў сваіх прыхільнікаў. На ягоных гістарычна-рамантычных творах вырасла пакаленьне цяперашніх лідэраў нацыянальнага адраджэньня. Ягоныя кнігі фармуюць гістарычную памяць і патрыятызм будучых кіраўнікоў незалежнае Беларусі.

Блізкія, сябры, пісьменьнікі, артысты, музыкі, мастакі сабраліся сёньня на менскіх Усходніх могілках ля вядомага кожнаму камня на магіле Ўладзімера Караткевіча. Яны прыгадвалі яго дасьціпным, вясёлым жыцьцялюбам, чыталі ягоныя вершы, сьпявалі ягоныя любімыя песьні. А яшчэ паклалі да помніка мноства кветак вядомых кожнаму беларусу колераў, як сымбаль неўміручасьці, пра што сам пісьменьнік прароча напісаў у сваёй апошняй кнізе — "Быў. Ёсьць. Буду."

Памятныя пашанотныя імпрэзы прайшлі сёньня на радзіме Ўладзімера Караткевіча ў Воршы, а таксама ў Віцебску, іншых беларускіх мястэчках.
XS
SM
MD
LG