Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАГІЛЕЎ: МЫ БУДЗЕМ ПАДТРЫМЛІВАЦЬ АДЗІНАГА КАНДЫДАТА ПЯЦЁРКІ НЕЗАЛЕЖНА АД ТАГО, ЦІ БУДЗЕ ЁН НАМ ПАДАБАЦЦА.


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Паводле афіцыйных зьвестак найбольшую колькасьць галасоў сабраў Аляксандр Лукашэнка: за яго падпісалася каля 35-ці тысячаў магілёўцаў.

Сярод прадстаўнікоў пяцёркі лідзіруе Сямён Домаш. Абласная тэрытарыяльная камісія зарэгістравала 15 тысячаў подпісаў у яго падтрымку. Другое месца трымае Уладзімер Ганчарык, абласная ініцыятыўная група якога сабрала каля 13-ці тысячаў подпісаў. На рахунку Міхаіла Чыгіра больш як 12 тысячаў. Магілеўскія камуністы прадставілі камісіі 8 тысячаў.

Дзьве з паловай тысячы атрымаў Павал Казлоўскі. Кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы па Магілёўскай вобласьці Мікалай Бутрамейка лічыць, што гэтая лічба абумоўленая фальсыфікацыяй вынікаў збору подпісаў. У якасьці прыкладу ён прыводзіць Клімавічы, старшыня выканкаму якога Ўладзімер Канавалаў адмовіўся рэгістраваць лісты ў падстрымку Паўла Казлоўскага.

Карэспандэнт беларускай рэдакцыі радыё “Свабода” пацікавіўся, як адносяцца кіраўнікі абласных ініцыятыўных групаў у падтрымку прэтэндэнтаў ад пяцёркі да факту вылучэньня Ўладзімера Ганчарыка адзіным кандыдатам ад аб’яднанай апазіцыі. Станоўча ставяіца да факту вылучэньня Уладзімера Ганчарыка лідэр магілеўскіх камуністаў Валер Беразіенка: “Мы адчувалі, што Сяргей Калякін будзе менш папулярны, чым Уладзімер Ганчарык, і таму не здзівіліся, што спадар Калякін прапанаваў кіраўніка прафсаюзаў у якасьці адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі”.

А вось што думае на гэты конт кіраўнік абласной ініцыятыўнай групы ў падтрымку Міхаіла Чыгіра Андрэй Дзігун.”

(Дзігун: ) “Вылучэньне Ўладзімера Ганчарыка сталася вынікам працы дэмакратычных сілаў Беларусі. Нажаль, пакуль мы не маем дакладных зьвестак паводле сытуацыі з подпісамі за Міхаіла Чыгіра. Але папярэдне можна сказаць, што мы будзем падтрымліваць адзінага кандыдата пяцёркі незалежна ад таго, хто гэта будзе і ці будзе ён нам падабацца.”

(Сердзюкоў: ) “Гэта казаў Андрэй Дзігун, кіраўнік інцыятыўнай групы ў падтрымку Чыгіра. Яшчэ больш аптымістычна глядзіць у будучыню Валер Сівуха, старшыня абласнога штаба па вылучэньню Сямёна Домаша кандыдатам у прэзідэнты рэспублікі Беларусь. Ён адзначыў, што сёньня, 23-га ліпеня, на пасяджэньні штаба ягоныя чальцы віталі гэтую дамоўленасьць, бо ўвесь час спадзяваліся на вылучэньне адзінага кандыдата. Паводле думкі Валера Сівухі, Сямён Домаш можа стаць дублёрам у тым выпадку, калі Цэнтрвыбаркам не зарэгіструе Ўладзімера Ганчарыка ў якасьці кандыдата ў прэзідэнты рэспублікі Беларусь.
XS
SM
MD
LG