Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМЭРЫКАНСКІ КАНГРЭСМЭН КРЫСТАФЭР СЬМІТ ПРОСІЦЬ ДЖОРДЖА БУША ПАГАВАРЫЦЬ З УЛАДЗІМІРАМ ПУЦІНЫМ ПРА СТАН ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ


Радыё Свабода

У ім спадар Сьміт гаворыць пра неабходнасьць выказаць занепакоенасьць станам правоў чалавека ў Беларусі падчас сустрэчы прэзыдэнта Буша з расейскім прэзыдэнтам Пуціным у Генуі.

Сёньня кангрэсмен Сьміт правёў у Вашынгтоне прэсавую канфэрэнцыю з жонкамі зьняволеных, зьніклых ці забітых беларускіх апазыцыянэраў.

У сваім лісьце Крыстафэр Сьміт адзначае, што пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі сытуацыя з правамі чалавека значна пагоршылася. Амэрыканскі кангрэсмэн заклікае прэзыдэнта Буша пераканаць Пуціна, каб той аказаў ціск на беларускія ўлады з тым, каб было праведзенае поўнае расьследаваньне зьнікненьняў, былі вызваленыя палітычныя зьняволеныя, а таксама забясьпечаныя ўмовы для правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў.
XS
SM
MD
LG