Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАРАНАВІЧАХ ЛЮДЗІ АХВОТНА ПАДПІСВАЛІСЯ ЗА СЯМЁНА ДОМАША


Алесь Горбач, Баранавічы

Ён заявіў, што атрымаў такую ўстаноўку зь Берасьця. Я казаў, што выбары паводле заканадаўства павінны праходзіць празрыста, а камісіі абавязаныя інфармаваць грамадзянаў — гэта на спадара Якшука не падзейнічала.

Мне давялося ўсе зьвесткі зьбіраць самому, найперш у выбарчых штабах прэтэндэнтаў на прэзыдэнта. Паводле гэтых зьвестак, у Баранавічах актыўна працавалі ініцыятыўныя групы Міхала Чыгіра, Сямёна Домаша, Паўла Казлоўскага, Уладзімера Ганчарыка, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Леаніда Сініцына, а таксама і Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраўнік Баранавіцкага штабу Сямёна Домаша Сяргей Андрушчанка заявіў, што іхная група сабрала звыш 4 тысяч подпісаў. Ён кажа, што праца праходзіла ў спакойным рытме і людзі ахвотна падпісваліся за Сямёна Домаша. Галоўнай перашкодай спадар Андрушчанка лічыць тое, што сяброў іхнай ініцыятыўнай групы не пусьцілі зьбіраць подпісы ў вайсковыя часткі.

Прыблізна столькі ж подпісаў, звыш 4 тысяч, сабралі ў Баранавічах за Міхаіла Чыгіра ды Паўла Казлоўскага. Каля 3 тысяч жыхароў гораду і раёну падпісаліся за Сяргея Калякіна.

А вось за Аляксандра Лукашэнку зьбірала подпісы гарадзкое Таварыства інвалідаў. Паводле старшыні Таварыства Жанны Сасьніцкай, у іхнай групе было 50 чалавек, а жадаючых падпісацца за цяперашняга кіраўніка дзяржавы ў Баранавічах знайшлося каля 5 тысяч. У школах, мэдычных установах і на іншых прадпрыемствах подпісы за Лукашэнку зьбіралі ў добраахвотна-прымусовым парадку.

Гарадзкім штабам Аляксандра Лукашэнкі кіруе сябар Савету рэспублікі Марыя Залатухіна, якая таксама працуе кіраўніцай баранавіцкага аддзяленьня "Прамбудбанку". Менавіта на яе было шмат нараканьняў з боку праваабаронцаў, бо Выбарчы кодэкс не дазваляе ўдзелу адміністрацыі прадпрыемстваў і ўстановаў у арганізацыі збору подпісаў. Сама Марыя Залатухіна гэтых абвінавачаньняў не прызнае, бо лічыць, што такая норма распаўсюджваецца на дзяржаўныя ўстановы, а ейны банк камэрцыйны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG