Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АФІЦЫЙНЫ ВАШЫНГТОН ДАВЯРАЕ ІНФАРМАЦЫІ ПРА ПАЛІТЫЧНЫЯ ЗАБОЙСТВЫ Ў БЕЛАРУСІ


Сяргей Навумчык, Прага

Інфармацыю пра дакумэнты, якія выяўляюць прыналежнасьць да зьнікненьняў бліжэйшага атачэньня Аляксандра Лукашэнкі, зьмяшчаюць вядучыя амэрыканскія газэты. Шмат увагі надаецца і візыту ў Вашынгтон Людмілы Карпенкі, Ірыны Красоўскай Сьвятланы Завадзкай і Тацьцяны Клімавай.

Прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША Філіп Рыкер зрабіў афіцыйную заяву адносна новых фактаў, датычных зьнікненьня няўгодных Лукашэнку асобаў.

(Рыкер: ) “Злучаныя Штаты вельмі занепакоеныя сэрыяй палітычных зьнікненьняў у Беларусі і кліматам палітычных рэпрэсіяў, які насаджаецца рэжымым Лукашэнкі. Чатыры вядомыя апанэнты лукашэнкаўскага рэжыму зьніклі, пачынаючы з 1999 году. Да цяперашняга часу улады Беларусі не высьветлілі месцазнаходжаньне гэтых людзей”.

(Навумчык: ) “Нагадаем, што гэта ўжо ня першая заява Дзярждэпартамэнту ЗША адносна зьнікненьня ў Беларусі апазыцыйных дзеячаў. Але цяперашняя заява спадара Рыкера зробленая пасьля таго, як удзельнік цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі Уладзімер Ганчарык перадаў у прэсу новыя дакумэнты”.

(Рыкер: ) “Вартыя даверу паведамленьні і публікацыі дакумэнтаў 17 ліпеня ў Менску выяўляюць датычнасьць вышэйшых службовых асобаў рэжыму Лукашэнкі да гэтых зьнікненьняў. Двое сьледчых зь беларускай пракуратуры сьцьвярджаюць, што створаны Лукашэнкам эскадрон сьмерці нясе адказнасьць за ўсіх чатырох зьніклых апазыцыянэраў. Злучаныя Штаты вельмі сурьёзна ставяцца да гэтых сьцьвярджэньняў і заклікаюць улады Беларусі правесьці поўнае і празрыстае расьследваньне”.

(Навумчык: ) “Памочнік прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Рыкер паведаміў, што Людміла Карпенка, Ірына Красоўская, Сьвятлана Завадзкая і Тацяна Клімава, якія цяпер знаходзяцца ў Вашынгтоне, былі прынятыя памочнікам Дзяржсакратара ЗША ў справе дэмакратыі, правоў чалавека і працы

Філіп Рыкер падкрэсьліў, што жанчыны прыбылі ў Вашынгтон дзеля таго, каб яшчэ раз зьвярнуць увагу на парушэньне правоў чалавека ў Беларусіі, і дамагацца незалежнага расьлследваньня адносна іх мужоў. Спадарыня Карпенка заснавала адмысловы фонд , у мэтах дапамогі сем’ям зьніклых і іншых ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Адносна таго, ці будзе ўрад ЗША сачыць за разьвіцьцём падзеяў вакол фактаў зьнікненьняў апанэнтаў лукашэнкаўскага рэжыму, Філіп Рыкер заявіў наступнае:

(Рыкер: ) “Мы будзем працягваць гэта. Мы будзем і надалей патрабаваць расьсьледваньня, каб высьветліць ісьціну. Як я ўжо сказаў, ёсьць шмат інфармацыі, дастатковай таго, каб лічыць набліжаных да Лукашэнку асобаў, далучаных да гэтых зьнікненьняў”.

(Навумчык: ) “Сёньня Wall Street Journal падрабязна асьвятляе праграму знаходжаньня ў Вашынгтоне жонак ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму і падкрэсьлівае, што яны былі прынятыя ў Радзе Нацыянальнай Бясьпекі ЗША, чаго, дарэчы, ушаноўваюцца далёка ня ўсе палітыкі. Газэта не падае зьместу гутаркі, якая адбылася ў Радзе Нацыянальнай бясьпекі ЗША, аднак распавядае пра сустрэчу Людзмілы Карпенкі, ІрыныКрасоўскай Сьвятланы Завадзкай і Тацьцяны Клімавай з сэнатарам Джэсі Хэлмсам. Як вядома, спадар Хелмс узначальваў сэнацкі камітэт міжнародных справаў.

Амэрыканскі сэнатар распавёў карэспандэнтам, што – цытую – “усе чатыры жанчыны расчулілі мяне, і я раблю запыт адносна лёсу іх мужоў”. Джэсі Хелмс падкрэсьліў, што “яны не прасілі ніякай адмысловай дапамогі (для сябе) . Яны прыехалі толькі дзеля таго, каб падзяліцца сваімі надзеямі на перамогу ў барацьбе за свабоду ў Беларусі” – адзначыў сэнатар Джэсі Хэлмс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG