Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАНГРЭС ДЭМАКРАТЫЧНАЙ МОЛАДЗІ ПРОЙДЗЕ БЕЗ ПРАДСТАЎНІКОЎ СЭКСУАЛЬНЫХ МЕНШАСЬЦЯЎ


Альгерд Невяроўскі, Менск.

Як паведаміў Радыё Свабода каардынатар аргкамітэту Кангрэсу Павал Севярынец, яны вырашылі не запрашаць прадстаўнікоў Лігі "Лямбда", каб не даваць нагоды дзяржаўным сродкам прапаганды для дыскрэдытацыі ідэі Кангрэсу ў вачох грамадзкасьці.

Лідэр Лігі свабоды сэксуальных меншасьцяў Эдвард Тарлецкі лічыць, што рашэньне, якое прыняў аргкамітэт, ёсьць праявай гамафобіі, а сам Кангрэс не адпавядае дэкляраванай арганізатарамі мэце — "аб'яднаць моладзь, што патрабуе пераменаў, і выступіць адзіным фронтам за эўрапейскую, незалежную й дэмакратычную Беларусь".


XS
SM
MD
LG