Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БАРЫСАЎСКІЯ ЗУБРЫ РАСПАЧАЛІ АКЦЫЮ “ЧАС ВЫБІРАЦЬ!”


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Гэты лёзунг з адзнакаю “Зубар” быў напісаны ўначы літарамі, памерам у мэтар, на ўсю даўжыню бакавой сьцяны аднаго з дамоў па вуліцы Чапаева. Дарэчы, у цэнтры Барысаву.

Падобныя заклікі раніцай барысаўцы прачыталі і на іншых дамах і бэтонных агарожах.
Другім этапам было расклейваньне адмысловай улёткі на дошках аб’яваў, разьмешчаных на транспартных прыпынках, на вуліцах Гагарына, Чапаева, Будаўнікоў, аўтавакзале, чыгуначным ды ў іншых людных месцах гораду.

Гэта быў перадвыбарчы зварот барысаўскіх Зуброў да сваіх землякоў. У ім, дарэчы, гаварылася: “Выбірай! Ты абавязаны вырашыць, як жыць далей. Гнуцца перад нялюдзкай уладай або дыктаваць ёй сваю волю. Ненавідзець сябе самога за баязьлівасьць або хадзіць з высока ўзьнятай галавою. Чакаць, калі нехта прынясе табе палёгку ці прыняць рашэньне самому. Жыць або існаваць!”

Расклейка гэтага звароту доўжылася да 3-ха гадзінаў апоўдні. А, пачынаючы ад 16-й гадзіны, некалькі групаў юнакоў і дзяўчатаў правялі апошні этап сваёй несанкцыянаванай акцыі блізу заводу БАТЭ і Аўтагідраўзмацняльнік, дзе ў суме працуюць каля 12-ці тысячаў работнікаў.

І там, і там пад час перазьменкі хлопцы ў масках, што нагадвалі ўсім вядомага дзеяча, шчодра раздавалі гэтак званыя новыя грошы – карыкатуры ў выглядзе банкнотаў вартасьцю 100 “лукашыкаў” кожная. Побач з маскамі працавалі і іншыя “Зубры”, якія раздавалі спэцвыпуск газэты Рабочы, прысьвечаны прэзыдэнцкім выбараў.

Я ўзяў некалькі інтэрвію ў работнікаў заводу БАТЭ. Характэрнай была, мусіць, размова з бацькам і сынам, што працуюць на заводзе токарамі-ўнівэрсаламі:

(Карэспандэнт: ) “За якога кандыдата будзеце перажываць?”

(Голас: ) “За Сямёна Домаша”.

(Голас: ) “І я, мы – адна сям’я. Вось “100 даляраў” атрымліваем, вось атрымалі “зарплату”.

Сказаў бацька і выкінуў “лукашыкі” ў сьметніцу.
XS
SM
MD
LG