Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМЭРЫКАНСКІ БОК СУР’ЁЗНА СТАВІЦЦА ДА ЗЬВЕСТАК ПРА “ЭСКАДРОН СЬМЕРЦІ”


Радыё Свабода

“Два сьледчыя зрабілі дэтальныя і вартыя даверу заявы пра эскадрон сьмерці , створаны лукашэнкавым рэжымам, як , паводле зьвестак, нясе адказнасьць за, прынамсі, 30 забойстваў”.

“Да гэтых заяваў, як падкрэсьліў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту, “амэрыканскі бок ставіцца сур’ёзна”..

Нагадаю, учора на сваёй прэсавай канфэрэнцыі Уладзімір Ганчарык абнародаваў сакрэтныя дакумэнты, якія пацьвярджаюць заявы сьледчых Дзмітрыя Петрушкевіча і Алега Случака.

Гэта , у прыватнасьці, рапарт генэрала Лапаціка на імя былога міністра ўнутраных справаў, а цяпер намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Юрыя Сівакова, дзе называюцца імёны тых, хто даваў і выконваў загад на фізычнае зьнішчэньне беларускіх апазыцыйных палітыкаў. Паводле інфармацыі з гэтых дакумэнтаў, супадаюць даты выдачы пісталета для выкананьня сьмяротных прысудаў і час зьнікненьня палітыкаў.
XS
SM
MD
LG