Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЛАДЫ ПАЧАЛІ ПРАВЕРКУ ФЭДЭРАЦЫІ ПРАФСАЮЗАЎ


Міхал Стэльмак, Менск

Праца Фэдэрацыі прафсаюзаў была сёньня паралізаваная візытам шматлікіх дзяржаўных кантралёраў. Валянціна Палевікова, кіраўніца інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Фэдэрацыі, якая адначасова ёсьць каардынатаркай перадвыбарчага штабу Ўладзімера Ганчарыка зазначыла, што новыя кантралёры далучыліся да папярэдняй групы з Камітэту дзяржаўнага кантролю, што распачала праверку Фэдэрацыі два дні таму.

Дарэчы, сёлета і летась супрацоўнікі дзяржаўных органаў неаднаразова вывучалі фінансава-гаспадарчую дзейнасьць Фэдэрацыі, але, паводле прафсаюзных зьвестак, сур'ёзных парушэньняў не знаходзілі. Ва ўсякім разе, падставаў для жорсткіх санкцыяў, паводле дзейнага заканадаўства, у іх не было. Паводле словаў Валянціны Палевіковай, прафсаюзнае аб'яднаньне і зараз прытрымліваецца строгага выкананьня прававых нормаў.

Улады, паводле словаў спадарыні Палевіковай, вырашылі замест адказу старшыні Фэдэрацыі пра зьніклых палітыкаў, знайсьці на спадара Ганчарыка фінансавы кампрамат. У будынку Фэдэрацыі месьціцца, напрыклад, штаб грамадзкага руху "За новую Беларусь" — арандуе ў прафсаюзаў памяшканьне. Але як паставяцца да гэтага дзяржаўныя кантралёры, пакуль невядома. Прафсаюзныя лідэры не выключаюць, што ўлады паспрабуюць абвінаваціць Фэдэрацыю ў палітычнай дзейнасьці ды парушэньні прафсаюзнага статуту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG