Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК ЧАСТА ПА-БЕЛАРУСКУ СТАВЯЦЦА ПОДПІСЫ Ў ПАДТРЫМКУ КАНДЫДАТАЎ?


Валянціна Аксак, Менск

Гэтае цьверджаньне можа быць і адказам на пытаньне, чаму ў сваёй перадвыбарчай кампаніі спадар Марыніч паслугоўваецца моваю, якою гаворыць афіцыйная ўлада. Выбарцы ж свае адносіны да моўнае праблемы адлюстроўваюць у падпісных лістах.

Вось што сёньня сказаў на маё пытаньне пра тое, на якой мове ён занатоўвае зьвесткі пра выбарцаў, сябар ініцыятыўнай групы Міхаіла Чыгіра.

(Сябар групы: ) "Як чалавек пажадае".

Цікава, што прыкладна такія ж адказы я пачула на свае пытаньні і ад зьбіральніка подпісаў за кандыдатуру лідэра Партыі камуністаў беларускай Сяргея Калякіна.

(Зьбіральнік: ) "Менш за 10% жадае, каб запаўнялі на беларускай мове".

Апоўдні сёньня ў падпісных лістах, якія ў Менску ля ўнівэрсаму "Цэнтральны" запаўнялі грамадзяне ў падтрымку камуністычнага лідэра, было тры запісы па-беларуску.

Зусім іншая статыстыка была тут у зьбіральніцы подпісаў за лідэра Кансэрватыўна-хрысьціянскае партыі БНФ Зянона Пазьняка. Цікава, што сама яна па-беларуску не гаворыць, але шчыра радуецца за беларускамоўных выбарцаў.

Дарэчы, толькі гэтая група атрымала на сваё запатрабаваньне ад Цэнтарвыбаркаму беларускамоўныя падпісныя лісты. Астатнія скарыстоўваюць расейскамоўныя. Між тым, Таварыства беларускай мовы накіравала чарговы ліст старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, у якім настойліва прапануе — з улікам вынікаў апошняга перапісу насельніцтва — надрукаваць усе перадвыбарчыя дакумэнты толькі па-беларуску, а ўнізе кожнага зь іх пазначаць прыпіскай дазвол расейскай меньшасьці краіны запаўняць іх на другой дзяржаўнай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG