Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЕГ ВОЛЧАК НЕ ВЫКЛЮЧАЕ, ШТО АЎТАР СЭНСАЦЫЙНАГА РАПАРТУ ЛАПАЦІК – ЗА МЕЖАМІ БЕЛАРУСІ


Віталь Цыганкоў, Менск

(Волчак: ) “Тое, што прадставіў Уладзімер Ганчарык на прэсавай канфэрэнцыі, - магу цьвёрда і пераканаўча сказаць, што дадзеным дакумэнтам можна давяраць. Больш за тое, гэтыя дакумэнты пацьвярджаюць дадзеныя пракурораў Случака і Петрушкевіча.

Мяркуючы па почырку, па тым, як пісаліся гэтыя рапарты, магу сказаць, што такім самым чынам і раней складаліся рапарты па іншых крымінальных справах. Па гэтым почырку будзе вельмі лёгка вызначыць таго чалавека, хто пісаў гэтыя дакумэнты. На сваёй апошняй прэсавай канферэнцыі я гаварыў, што бліжэйшым часам будуць яшчэ сенсацыйныя заявы, і вось Ганчарык іх прадставіў.

Хачу сказаць, што Ганчарык паступіў мужна, абнародаваўшы гэтыя дакумэнты, разумеючы, што ні Лукашэнка, ні Шэйман, ні Навумаў не адыйдуць ад улады, і будуць супраціўляцца і гаварыць, што гэта ўсё не так. Я думаю, гэта не апошнія рапарты, і бліжэйшым часам будуць працягі, калі ня будзе адэкватнай рэакцыі ўладаў”.

(Цыганкоў: ) “А вы ня ведаеце, дзе зараз аўтар гэтага рапарту - Лапацік?”

(Волчак: ) “Сябры нашай камісіі спрабавалі знайсьці зь ім адказ, але ён, відаць, ужо ня ў Менску. Гэтае прозьвішча ў нас усплывала яшчэ даўно, калі Случак быў яшчэ тут, і ў нашай камісіі курыраваў апэратыўную сувязь з інфарматарамі з КГБ, МУС. Тады ўжо праходзіла думка, што Лапацік быў неяк завязаны па справе Мікалуцкага, і, у прыватнасьці, па факце сьмерці галоўнага абвінавачанага Ткачова. Штосьці там было, і думаю, сам Лапацік калісьці пра гэта распавядзе”.

(Цыганкоў: ) “Хто, на Вашую думку, мог гэтую ўцечку інфармацыі стварыць? Гэта са сьледчага камітэту ці гэта з МУС? Хто мог даць Ганчарыку гэтыя дакумэнты?”

(Волчак: ) “Зараз дастаткова шмат людзей валодае інфармацыяй аб зьнікненьнях. І, натуральна, калі такія складаныя справы, хтосьці нехта ксеракапіюе, яшчэ нешта робіць. Мне складана сказаць, ад каго пайшло. Але, я думаю, гэта ідзе з нетраў міліцэйскіх, бо ў КГБ такіх папераў няма. Гэта выключна па пошукавых справах такія рапарты вядуцца, бяруцца тлумачэньні. Думаю, уцечка адтуль. Там людзі бачаць, што праца ідзе, і думаю, выкідваю паступовымі далямі. Нават для таго, каб пацьвердзіць паказаньні Петрушкевіча і Случака, каб не гаварылі, што яны там п'янтосы і прайдзісьветы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG