Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНСКІЯ ЛЮДАЖЭРЫ – ПСЫХІЧНА ЗДАРОВЫЯ. ІХ БУДУЦЬ СУДЗІЦЬ


Любоў Лунёва, Менск

Сьледзтва абвінавачвае шасьцёх чалавек — менчукоў Георгія Тарайкоўскага, мужа і жонку Колесеняў, Тацяну Малашонак, Ігара Мечыка і Алега Марозава з гораду Руставі ў тым, што 28 сьнежня ў кватэры на вуліцы Каліноўскага яны забілі мужчыну, пасеклі ягоны труп на кавалкі, вантробы выкінулі ў сьмецьцеправод, а зь некаторых частак цела прыгатавалі стравы. Рэшткі трупа людажэры выкінулі ў водаканал на вуліцы Філімонава. Асобу забітага дагэтуль так і ня высьветлілі.

Усе абвінавачаныя раней не былі судзімыя. Сьледчыя накіравалі ўсіх у стацыянар на псыіятрычную экспэртызу. Паводле высноваў мэдыкаў, усе шасьцёра абвінавачаных — псыхічна нармальныя і мусяць неўзабаве паўстаць перад судом.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG