Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ, КАЛІ ЕХАЦЬ У НЯМЕЧЧЫНУ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Нямеччына – краіна з высокім разьвіцьцём турызму. Сур’ёзныя злачынствы ў ёй – рэдкасьць. У той самы час трэба зважаць на магчымасьць кішэнных крадзяжоў, а таксама выкраданьне пакінутага без нагляду багажу. Асабліва гэта актуальна для вагзалаў у вялікіх местах і на турыстычных аб’ектах.

У часе наведаньня Нямеччыны пазьбягайце вулічных дэманстрацыяў. Выступы экстрэмістаў часам перарастаюць у сур’ёзныя сутычкі з паліцыяй. Сябры неанацысцкіх груповак – так званыя “скінгэды” – вядомыя абразамі ў бок замежнікаў.

У Нямеччыне вам, як і паўсюль, спатрэбіцца мэдычная страхоўка, якая прадугледжвае дапамогу за мяжой і, у разе патрэбы, эвакуацыю хворага па паветры. Таксама варта застрахавацца ад страты багажу, крадзяжу крэдытных картак і іншых нечаканых непрыемнасьцяў і выдаткаў. Пры адсутнасьці мэдычнай страхоўкі з вас могуць запатрабаваць аплаты гатоўкай. Мэдычнае абслугоўваньне ў Нямеччыне стаіць на вышэйшым узроўні. Бальшыня лекараў, лякарняў і аптэкаў не бяруць крэдытных картак.

Пры арэндзе машыны таксама зьвярніце ўвагу на наяўнасьць страхоўкі на выпадак дарожнага здарэньня. У часе язды на машыне ўжывайце паскі бясьпекі і, калі вы кіроўца, не размаўляйце па мабільным тэлефоне. Сёлета ў Нямеччыне можа быць прыняты закон, які забараняе кіроўцу паліць у часе кіраваньня аўтамабілем, таму перад уездам у краіну варта пацікавіцца зьменамі ў адпаведных правілах.

Выдатны стан нямецкіх дарог – не гарантыя ад аварыяў, якія найчасьцей зьвязаныя зь незнаёмай, нязвыклай для нас, разьметкай дарогі. Памылка кіраваньня машынай – самая распаўсюджаная прычына дарожных здарэньняў з замежнымі кіроўцамі ў Нямеччыне. Не забывайце, што дарогі ва Ўсходняй Нямеччыне (былой ГДР) усё яшчэ горшыя, чым дарогі ў Заходняй Нямеччыне.

Захаваньне, ужываньне, альбо гандаль наркотыкамі караюцца высокімі грашовымі штрафамі або турэмным зьняволеньнем.

У Нямеччыне існуюць досыць жорсткія законы адносна ўвозу ці вывазу з краіны агнястрэльнай зброі, ваенных, асабліва тых, якія тычацца Другой Усясьветнай вайны, экспанатаў і антыкварыяту. Тое самае можна сказаць і пра якія заўгодна матэрыялы, што ўслаўляюць фашызам, нацызам, альбо колішні Трэйці Рэйх.

Памятайце, што законы ў Нямеччыне істотна адрозьніваюцца ад беларускіх. Людзі, якія сьвядома ці несьвядома парушылі нямецкія законы, падлягаюць высылцы з краіны, арышту, альбо турэмнаму зьняволеньню.

А цяпер колькі нямецкіх фразаў і словаў, якія патрэбна ведаць у часе побыту ў Нямеччыне:

Вітаю – Guten Tag – Гутэн так
Я прыехаў зь Беларусі – Ich komme aus Weisrusland. Іхь коммэ аус вайсруслант.
Калі ласка – Bitte – Біттэ
Дзякуй – Danke – Данкэ
Прабачце – Entschuldigen Sie – Энтшульдігэн зі
Да пабачэньня -- Auf Wiedersehen – Ауф відэрзэен.

Першыя словы
Так, ага, але – Ja (Я).

Не – Nein (Найн).

Калі ласка – Bitte (Біттэ)

Дзякуй – Danke (Данкэ)

Вялікі дзякуй – Danke schon/Vielen Dank (Данкэ шён / Філен данк)

Добры дзень – Guten Tag (Гутэн так)

Добрай раніцы – Guten Morgen (Гутэн морген)

Добрый вечер – Guten Abend (Гутэн абэнт)

Вітаю – Hallo (Халло)

Прабачце (для прыцягненьня ўвагі) – Entschuldigung (Энтшульдзігунг)

Прабачце – Entschuldigen Sie (Энтшульдзігэн зі)

Вы гавораце па-ангельску? – Sprechen Sie Englisch? (Шпрэхен зі энгліш?)

Вы говораце па-беларуску? – Sprechen Sie Weisrusisch? Шпрэхен зі вайсрусланд?

На жаль, я не размаўляю па-нямецку – Leider, spreche ich Deutsch nicht (Ляйдэ шпрэхе іхь дойч ніхьт

Я не разумею – Ich verstehe nicht (Іхь фэрштээ ніхьт)

Дзе знаходзіцца...? – Wo ist …? (Во іст…?)

Дзе знаходзяцца...? – Wo sind …? (Во зінт…?)

Надзвычайныя сытуацыі
Ратуйце! – Hilfe! (Хільфэ!)

Паклічце паліцыю – Rufen Sie die Polizei! (Руфэн зі дзі поліцай!)

Паклічце лекара – Holen Sie einen Arzt! (Холен зі айнэн арцт!)

Я згубіўся – Ich habe mich verirrt (Іхь хабэ міхь фэррірт)

Я згубіў дарогу! – Ich habe mich verlaufen (Іхь хабэ міхь фэрляуфэн)

Вітаньні і ветласьць
Добры дзень – Guten Tag (Гутэн так)

Добры вечар – Guten Abend (Гутэн абэнт)

Вітаю (у Аўстрыі й Паўднёвай Нямеччыне) – Gruss Gott (Грюсс гот)

Дабранач – Guten Nacht (Гутэн нахт)

Пакуль – Tschuss (Чус)

Да пабачэньня – Auf Wiedersehen (Ауф відэрзэен)

Да сустрэчы – Bis bald (Біс бальт)

Удачы – Viel Gluck/Viel Erfolg (Філь глюк / Філь эрфольк)

Усяго найлепшага – Alles Gute (Аллес гутэ)

Мяне клічуць… – Ich heise… (Іхь хайсэ…)

Я прыехаў(ла) з... – Ich komme aus... (Іхь коммэ аус...)

Гэта спадар Шмідт – Das ist Herr Schmidt (Дас іст хэрр Шміт)

Гэта спадарыня Шмідт – Das ist Frau Schmidt (Дас іст фрау Шміт)

Як справы? – Wie geht es Ihnen? (Ві гейт эс інэн?)

Усё добра. А ў Вас? – Danke, gut. Und Ihnen? (Данкэ, гут. Унд інэн?)

Пошукі паразуменьня
Вы гаворыце па-...? – Sprechen Sie ...? (Шпрэхен зі ...?)

Я разумею – Ich verstehe (Іхь фэрштээ)

Я не разумею – Ich verstehe nicht (Іхь фэрштээ ніхьт)

Ці тут нехта гаворыць па- ...? Spricht jemand hier ...? (Шпріхьт йеманд хір ...?)

Ці не маглі б вы гаварыць памалу? – Konnen Sie bitte etwas langsamer sprechen? (Кённэен зі біттэ этвас лангзамэ шпрэхен?)

Што вы сказалі? – Wie bitte? (Ві біттэ?)

Паўтарыце калі ласка – Sagen Sie es noch einmal bitte (Загэн зі эс нох айнмаль біттэ)

Калі ласка, напішыце гэта – Schreiben Sie es bitte (Шрайбэн зі эс біттэ)

Просьбы
Вы не моглі б даць мне…? – Konnen Sie mir bitte … geben? (Кённэн зі мір біттэ … гебэн?)

Вы не моглі б даць нам…? – Konnen Sie uns bitte … geben? (Кённэн зі унс біттэ … гебэн?)

Вы не маглі б паказаць мне…? – Konnen Sie mir bitte zeigen? (Кённэн зі мір біттэ цайгэн?)

Вы не маглі б сказаць мне…? – Konnen Sie mir bitte sagen? (Кённэн зі мір біттэ загэн?)

Вы не маглі б дапамагчы мне…? – Konnen Sie mir bitte helfen? Кённэн зі мір біттэ хэльфэн)

Дапамажыце мне, калі ласка! – Helfen Sie mir bitte (Хэльфэн зі мір біттэ)

Я хацеў бы… – Ich mochte… (Іхь мёйхьтэ…)

Мы хацелі б… – Wir mochten… (Вір мёйхьтэн…)

Дайце мне, калі ласка… – Geben Sie mir bitte… (Гебэн зі мір біттэ…)

Дайце мне гэта, калі ласка… – Geben Sie mir bitte das. (Гебэн зі мір біттэ дас)

Пакажыце мне… – Zeigen Sie mir bitte… (Цайгэн зі мір біттэ…)

Пашпартны кантроль і мытня
Пашпартны кантроль – Die Paskontrolle

Вось мой пашпарт і мытная дэклярацыя – Hier ist mein Reisepas und meine Zollerklarung. (Хір іст майн райзэпас унд майнэ цолль-эрклерунг)

Вось мой багаж – Hier ist mein Gepack. (Хір іст майн гепэк)

Гэта прыватная паездка – Ich reise privat. (Іхь райзэ пріват)

Гэта дзелавая паездка – Ich reise dienstlich. (Іхь райзэ дзінстліхь)

Гэта турыстычная паездка – Ich reise als Tourist. (Іхь райзэ альс туріст)

Я еду ў складзе тургрупы – Ich reise mit einer Reisegruppe. (Іхь райзэ міт айнэр райзэ-группэ)

Прабачце, я не разумею – Entschuldigung, ich verstehe nicht. (Энтшульдзігунг, іхь фэрштээ ніхьт)

Мне патрэбны перакладчык – Ich brauche einen Dolmetscher. (Іхь браухэ айнэн дольмэчер)

Паклічце кіраўніка групы – Rufen Sie den Reiseleiter! (Руфэн зі дэн райзэ-ляйтэр)

Мяне сустракаюць – Ich werde abgeholt. (Іхь вэрдэ апгехольт)

Мытня – Die Zollkontrolle.

Мне няма чаго дэкляраваць – Ich habe nichts zu verzollen. (Іхь хабэ ніхьтс цу фэрцоллен)

Гэта рэчы для прыватнага ўжытку – Das sind einige Sachen fur den personlichen Bedarf. (Дас зінт айніге захэн фюр дэн перзёнліхен бедарф)

Гэта падарунак – Das ist ein Geschenk. (Дас іст айн гешэнк)

Гэта падарункі – Das sind Geschenke. (Дас зінт гешэнке)

Мена грошай
Дзе найбліжэйшы пункт мены або банк? – Wo ist die nachte Geldwechselstelle oder die Bank? (Во іст дзі нэкстэ гельдвексель-штэлле одэр дзі банк?)

Вы можаце памяняць гэтыя дарожныя чэкі? – Bezahlen Sie Reiseschecks? (Бецален зі райзэшэкс?)

Які цяпер курс валюты? – Wie ist der Wechselkurs? (Ві іст дзі вэкселькурс?)

Я хачу зьмяніць даляры на нямецкія маркі – Ich mochte US dollar in Deutsche Mark umtauschen. (Іхь мёйштэ у-эс доллар ін дойче марк умтаушен)

Колькі я атрымаю за сто даляраў? – Wieviel bekomme ich fur einhundert US-dollar? (Віфіль бекоммэ іхь фюр айн хундэрт у-эс доллар?)

Мне патрэбныя драбнейшыя грошы – Ich brauche klinere Scheine. (Іхь браухэ кляйнэрэ шайнэ)

Гатэль
Рэгістрацыя (адміністратар) – Rezeption. (Рецепцьон)

У вас ёсьць вольныя нумары? – Haben Sie noch freie Zimmer? (Хабэн зі нох фрайэ ціммэр?)

Нумар на аднаго? – ein Einzelzimmer (Айн айнцель-ціммэр?

Нумар на дваіх? – ein Doppelzimmer (Айн доппель-ціммэр?)

Я хацеў бы замовіць нумар – Ich mochte bitte ein Zimmer reservieren. (Іхь мёйхьтэ айн ціммэр резервірэн?)

З ваннай – Mit Bad. (Міт бат)

З душам – Mit Dusche. (Міт душэ)

Ня вельмі дорага – Nicht sehr teuer. (Ніхьт зэр тойер)

На одну ноч – Fur eine Nacht (Фюр айнэ нахт)

На адзін тыдзень – Fur eine Woche (Фюр айнэ вохэ)

Колькі каштуе нумар на чалавека на адны содні? –Wieviel kostet es pro Nacht/Person? (Віфіль костэт эс про нахт / перзон?)

Я заплачу гатоўкай – Ich werde bar bezahlen. (Іхь вэрдэ бар бецален)

Мне патрэбны прас – Ich brauche ein Bugeleisen. (Іхь браухэ айн бюгель-айзэн)

Сьвятло не запальваецца – Der Licht funktioniert nicht. (Дэр ліхьт функцьонірт ніхьт)

Нешта здарылася з душам – Etwas stimmt nicht mit der Dusche. Этвас штімт ніхьт міт дэр душэ)

Нешта здарылася з тэлефонам – Etwas stimmt nicht mit dem Telefon. (Этвас штімт ніхьт міт дэм тэлефон)

Разбудзіце мяне калі ласка а 8 гадзіне – Wecken Sie mich bitte um acht Uhr. (Вэкэн зі міхь біттэ ум ахт ур)

Замоўце калі ласка таксі на дзясятую гадзіну – B estellen Sie bitte ein Taxi fur zehn Uhr. (Бештэллен зі біттэ айн таксі фюр цэн ур)

Арыентацыя ў месьце
Я шукаю… – Ich suche… (Іхь зухэ…)

мой гатэль – mein Hotel (майн хотэль)

турыстычны офіс – das Verkehrsamt (дас феркерзамт)

тэлефон-аўтамат – eine Telefonzelle (айнэ тэлефон – цэлле)

аптэку – die Apotheke (дзі апотэкэ)

супэрмаркет – Die Kaufhalle (дзі кауф-халле)

пошту – das Postamt (дас поштамт)

банк – eine Bank (айнэ банк)

Дзе тут бліжэйшы пастарунак? – Wo ist hier das nachste Polizeirevier? (Во іст хір дас нэкстэ поліцай-ревір?)

Дзе тут бліжэйшая… – Wo ist hier die nachste… (Во іст хір дзі нэкстэ…)

Станцыя метро – U-Bahnstation (У-бан-штацьон)

Аўтобусны прыпынак – Bushaltestelle (Бус-хальтэ-штэлле)

Бензазапраўка – tankstelle (Танк-штэлле)

Таксі
Дзе я магу ўзяць таксі? – Wo kann ich ein Taxi nehmen? (Во кан іхь айн таксі нэмен?)

Выклічце таксі, калі ласка – Rufen Sie bitte ein Taxi (Руфэн зі біттэ айн таксі)

Колькі каштуе даехаць да…? – Was kostet die Fahrt… (Вас костэт ді фарт…?)

На гэты адрас, калі ласка! – Diese Adresse bitte! (Дзізэ адрэссэ біттэ)

Завязіце мяне... – Fahren Sie mich … (Фарэн зі міхь…)

Завязіце мяне ў аэрапорт – Fahren Sie mich zum Flughafen (Фарэн зі міхь цум флюк-хафэн)

Завязіце мяне на чыгуначную станцыю – Fahren Sie mich zum Bahnhof (Фарэн зі міхь цум банхоф)

Завязіце мяне ў гатэль... – Fahren Sie mich zum Hotel (Фарэн зі міхь цум хотэль…)

Завязіце мяне ў добры гатэль – Fahren Sie mich zu einem guten Hotel (Фарэн зі міхь цу айнэм гутэн хотэль)

Завязіце мяне ў танны гатэль – Fahren Sie mich zu einem billigen Hotel (Фарэн зі міхь цу айнэм біллигэн хотэль)

Завязіце мяне ў цэнтар горадў – Fahren Sie mich zum Stadtzentrum (Фарэн зі міхь цум штат-центрум)

Налева – Nach links (Нах лінкс)

Направа – Nach rechts (Нах рехьтс)

Мне трэба вярнуцца – Ich mus zuruck (Іхь мус цурюк)

Спыніцеся тут, калі ласка – Halten Sie bitte hier (Хальтэн зі біттэ хір)

Колькі я вам вінаваты? – Was soll ich zahlen? (Вас золь іхь цален?)

Вы не маглі б мяне пачакаць? – Konnen Sie mir bitte warten? (Кённэн зі мір біттэ вартэн?)

На вагзале
Мне трэба даехаць да… – Ich mus nach… gehen. (Іхь мус нах … гэен)

Колькі каштуе квіток да…? – Wieviel kostet die Fahrkarte nach…? (Віфіль костэт дзі фар-картэ нах…?)

Мне патрэбны адзін квіток да Гамбургу – Einmal Hamburg bitte! (Айнмаль Хамбург біттэ)

Мне патрэбны адзін квіток да Гамбургу і назад – Einmal Hamburg bitte, hin und zuruck. (Айнмаль Хамбург біттэ, хін унт цурюк)

Мне патрэбны два квіткі да Гамбургу – Zweimal Hamburg bitte! (Цваймаль Хамбург біттэ)

Мне патрэбны квіток выхаднога дню – Ich brauche ein Wochenend-Ticket (Іхь браухэ айн вохэн-эндэ тікет)

Першая/другая кляса – Erste/zweite Klasse. (Эрстэ/цвайтэ классэ)

Дзе я мушу зрабіць перасадку? – Wo mus ich umsteigen? (Во мус іхь умштайгэн?)

Прабачце, гэты цягнік ідзе ў…? – Entschuldigung, geht dieser Zug nach…? (Энтшульдзігунг, гейт дізэр цуг нах…?)

Гэтае месца не занятае? – Ist dieser Platz frei? (Іст дізэр плац фрай?)

Цягнік спазьняецца? – Hat der Zug Verspatung? (Хат дэр цук фэршпэтунг?)

Набыткі
Я толькі гляджу – Ich schaue nur. (Іхь шауэ нур)

Пакажыце мне калі ласка, гэта – Zeigen Sie mir bitte das. (Цайгэн зі мір біттэ дас)

Я хацеў бы(хацела б)… – Ich suche… (Іхь зухэ…)

Дайце мне гэта, калі ласка – Geben Sie mir bitte das. (Гебэн зі мір біттэ дас)

Колькі гэта каштуе? – Was kostet es (das)? (Вас костэт эс (дас)?)

Я это купляю – Ich nehme es (Іхь нэмэ эс)

Напішыце цану, калі ласка – Schreiben Sie bitte den Preis (Шрайбен зі біттэ дэн прайс)

Занадта дорага – Es ist zu teuer (Эс іст цу тойер)

Распродаж – Ausverkauf (Аусферкауф)

Ці магу я гэта прымерыць? – Kann ich es anprobieren? (Кан іхь эс анпробірэн?)

Дзе прымерачная кабіна? – Wo ist die Anprobekabine? (Во іст дзі анпробэ-кабінэ?)

Мой памер 44 – Meine Grose ist 44 (Майнэ грёссэ іст фір унд фірціхь)

Мне патрэбны … памер – Ich brauche Grose… (Іхь браухэ грёссэ…)

Гэта мне замалое – Das ist mir zu eng (Дас іст мір цу энг)

Гэта мне завялікае – Das ist mir zu gros (Дас іст мір цу грос)

Гэта мне пасуе – Das past mir (Дас паст мір)

У вас ёсьць падобнае, толькі большае (меншае)? – Haben Sie etwas Anliches, aber ein wenig groser (kleiner)? (Хабэн зі этвас энлішес абэ айн веніг грёссэр (кляйнэр)?)

Рэшта няслушная – Der Rest stimmt nicht ganz (Дэр рэст штіммт ніхьт ганц)

Надпісы
Eingang Увойсьце Ausgang Выйсьце

Zimmer frei Ёсьць вольныя нумары Voll/Besetzt Няма вольных нумароў

Offen / Geschlossen Адчынена / Зачынена

Verboten Забаронена Polizei Паліцыя

Toiletten Прыбіральня Herren/Damen Для мыжчын/Для жанчын

Auskunft/Information Інфармацыя Geldwechsel Мена валюты

Refund tax-free Зварот НДС (такс-фры) Frei Задарма

Frei/Besetzt Вольна/Занята Nicht beruhren Не чапаць

Privateigentum Прыватная ўласнасьць Ziehen Да сябе

Stosen/Drucken Ад сябе Altstadt Старое места

Hauptbahnhof Цэнтральная чыгуначная станцыя

Markt Кірмаш Rathaus Ратуша

Platz Плошча Strasse Вуліца

Лічэньне
0 null нуль 1 eins (ein)* айнс (айн) 2 zwei (zwo) цвай (цво)

3 drei драй 4 vier фір 5 funf фюнф

6 sechs зэкс 7 sieben зібэн 8 acht ахт

9 neun нойн
=== === ===
10 zehn цэн 11 elf эльф 12 zwolf цвёльф

13 dreizehn драйцэн 14 vierzehn фірцэн 15 funfzehn фюнфцэн

16 sechzehn зэхьцэн 17 siebzehn зіпцэн 18 achtzehn ахтцэн

19 neunzehn нойнцэн
=== === ===
20 zwanzig цванцыхь 21 einundzwanzig** айн-унт-цванцыхь

22 zweiundzwanzig цвай-унт-цванцыхь
=== === ===
30 dreiSig драйсыхь 40 vierzig фірцыхь 50 funfzig фюнфцыхь

60 sechzig зэхьцыхь 70 siebzig зіпцыхь 80 achtzig ахтцыхь

90 neunzig нойнцыхь
=== === ===
100 hundert хундэрт 101 hunderteins хундэрт-айнс

110 hundertzehn хундэрт-цэн 200 zweihundert цвай-хундэрт
=== === ===
258 zweihundertachtundfunfzig*** цвай-хундэрт-ахт-унт-фюнфцыхь

300 dreihundert драй-хундэрт 400 vierhundert фир-хундэрт

500 funfhundert фюнф-хундэрт 600 sechshundert зэкс-хундэрт

700 siebenhundert зібэн-хундэрт 800 achthundert ахт-хундэрт

900 neunhundert нойн-хундэрт 1 000 tausend таузэнт
=== === ===
1 100 tausendeinhundert**** таузэнт-айн-хундэрт

2 000 zweitausend цвайтаузэнт

10 000 zehntausend цэнтаузэнт

1 000 000 eine Million айнэ мільон

10 000 000 zehn Millionen цэн мільонен
=== === ===
* Пры пасьлядоўным лічэньні і на прыканцы лічэбніка ўжываецца eins=1 (eins, hunderteins), у іншых выпадках - ein (einundvierzig=41). З назоўнікамі заместа лічэбніка ўжываецца неазначальны артыкль - ein Mann, ein Hotel, eine Frau.

** Двухзначныя лічэбнікі чытаюцца наступным чынам: адзінкі + und + дзясяткі

*** Трохзначныя лічэбнікі чытаюцца наступным чынам: сотні + адзінкі + und + дзясяткі

**** Чатырохзначныя лічэбнікі чытаюцца наступным чынам: тысячы + сотні + адзінкі + und + дзясяткі
XS
SM
MD
LG