Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ ПОДПІС ЗА ВЫЛУЧЭНЬНЕ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА ПАСТАВІЎ ПАМОЧНІК СТАРШЫНІ МАСКОЎСКАЙ АБЛАСНОЙ ДУМЫ


Павал Мажэйка, Горадня

Паводле словаў спадар Гусарава, ён прагледзеў уважліва ўсе кандыдатуры і спыніўся менавіта на Пазьняку. Алег Гусараў мае беларускае грамадзянства, але прапісаны ў Маскве. Таму сябры ініцыятыўнай групы па вылучэньні Зянона Пазьняка плянуюць зьвярнуцца ў ЦВК, каб даведацца, ці будзе подпіс Гусарава лічыцца сапраўдным.

У Мастах гарадзенскай вобласьці да апошняга часу подпісы зьбіралі пяць ініцыятыўных групаў – Домаша, Лукашэнкі, Гайдукевіча, Калякіна і Пазьняка, аднак днямі зь Менску прыехала група падтрымкі Аляксандра Ярашука. Як паведаміў мне Юры Сабасьцян, кіраўнік мастоўскай ініцыятыўнай групы Сямёна Домаша, Ярашук працуе ня чыста. Сябры ягонай групы агітуюць за подпісы наступным чынам: маўляў, пяцёрка ўжо дамовілася, і адзіным кандыдатам ад апазыцыі будзе Аляксандар Ярашук. У вёсцы Правыя Масты, дзе жыве каля тысячы чалвек, свае подпісы за Лукашэнку аддалі толькі чалавек 50, а ў адной зь вёсак усё таго ж Мастоўскага раёну, па словах Юрыя Себасьцяна, падпісвацца за Лукашэнку заклікае нават бацюшка – сьвятар мясцовага праваслаўнага храма.

У Воранаўскім раёне для таго, каб сабраць подпісы за Аляксандра Лукашэнку, паднялі з архіву адрасы ўсіх пэнсіянэраў. Цяпер сябры ініцыятыўнае групы Лукашэнкі ходзяць мэтанакіравана па ўжо вядомых адрасах.
XS
SM
MD
LG