Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ ВЫКАЗАЛІ ЗАКЛАПОЧАНАСЬЦЬ З НАГОДЫ ЗЬНІКНЕНЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ ВЯДОМЫХ ЛЮДЗЕЙ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

“Злучаныя Штаты як і раней глыбока занепакоеныя зьнікненьнем Зьмітра Завадзкага, чыё імя стаіць у шэрагу палітычна актыўных людзей, зьніклых у Беларусі”, – сказаў Рычард Баўчэр.

Побач зь імем Завадзкага Рычард Баўчэр прыгадаў імёны зьніклых у 1999 годзе Юр’я Захаранкі, Віктара Ганчара.

“Да цяперашняга часу беларускія ўлады не зрабілі нічога, каб высьветліць месца знаходжаньня гэтых людзей” – сказаў Рычард Баўчэр і нагадаў, што Злучаныя Штаты ўжо зьвярталіся да беларускіх уладаў з заклікам правесьці поўнае і адкрытае сьледзтва ў гэтай справе.

3 ліпеня сёлета намесьнік Дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў у глябальных пытаньнях Паола Дабрыянскі ды іншыя афіцыйныя асобы, – сказаў Рычард Боўчар, – правялі канфідэнцыйную сустрэчу з двума былымі сьледчымі пракуратуры Беларусі, якія паўтарылі, што эскадрон сьмерці, створаны Аляксандарам Лукашэнкам, нясе адказнасьць за зьнікненьне згаданых чатырох палітыкаў.

Рычард Баўчэр нагадаў, што сьледчыя Дзьмітры Петрушкевіч і Алег Случак абнародвалі зьвесткі пра эскадрон сьмерці і пакінулі Беларусь, паколькі пасьля гэтага іхным жыцьцям пагражала небясьпека.

Цяпер Петрушкевіч і Случак атрымалі прытулак у Злучаных Штатах, – паведаміла агенцтва France Press.
XS
SM
MD
LG