Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: З КАМІТЭТАМ ПАМЕЖНЫХ ВОЙСКАЎ АДБЫВАЮЦЦА ДЗІЎНЫЯ РЭЧЫ


Ул. інф.

(Пазьняк: ) “Зь Дзяржаўным камітэтам памежных войскаў адбываецца незразумелая сытуацыя. 30-га траўня ім быў накіраваны ліст, дзе было пастаўлена пытаньне – на якой падставе імя Пазьняка ўнесенае ў сьпісы памежнага кантролю. 28 чэрвеня быў напісаны адказ, дзе было сказана, што “пытаньні, пастаўленыя ў вашым лісьце, у кампэтэнцыю Камітэту памежных войскаў не ўваходзяць і зьяўляюцца прэрэгатывай адпаведных кампэтэнтных ворганаў Рэспублікі Беларусь”. Гэта быў адказ і на першы ліст, і на паўтор, які мы даслалі пазьней. Літаральна сёньня, пяць хвілін таму, я атрымліваю на гэты ж запыт (на які ўжо дадзены быў адказ, што гэта ня іхная справа) паўторны адказ. Ужо зусім іншага зьместу. Цытую “На вашы паўторны ліст паведамляем. Грамадзянін Пазьняк у картатэчным уліку памежнага кантролю ня значыцца”. Вось такая дзіўная сытуацыя – два адказы на адзін і той жа запыт, якія супярэчаць адно аднаму. У сувязі з гэтым узьнікае некалькі пытаньняў. Па-пераше, тое, што Пазьняк, як яны пішуць, “ва ўліку памежнага кантролю ня значыцца”, не адпавядае сапраўднасьці, бо ён значыцца, і гэта вядома дакладна сьведкам, якія бачылі гэтыя сьпісы. Па-другое, у 1996 годзе быў выдадзены загад на пажаданьне Лукашэнкі, падпісаны старшынём Памежнага кантролю, дзе было запісана “Пазьняка і Навумчыка пры выезьдзе-уезьдзе затрымаць”. Тэкст гэтага загаду (яго галоўная частка) быў надрукаваны ў газэце “Свабода” ў 1996 годзе. Мы павінныя ясна даведацца, ці адменены загад старшыні Камітэту памежных войскаў аб затрыманьні Пазьняка і Навумчыка пры ўезьдзе-выезьдзе затрымаць. Мы павінныя даведацца, калі гэты загад быў выдадзены, кім ён падпісаны і які яго зьмест. А даваньне такіх супярэчлівых адпісак, што супярэчаць адна адной, выглядае абсалютна несур’ёзна”.
XS
SM
MD
LG