Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАРАВАН "ПІЛІГРЫМАЎ" НЕ ПУСЬЦІЛІ Ў МАЛАДЭЧНА І СМАРГОНЬ


Ігар Карней, Менск

Мэрыя Маладэчна адмовілася наладжваць канцэрты ды іншыя забаўляльныя мерапрыемствы, спаслаўшыся на тое, што ў Маладэчне і без таго шмат культурных фэстаў. А ўлады Смаргоні наогул забаранілі перамяшчэньне па раёне, матывуючы гэта адпаведным распараджэньнем Гарадзенскага аблвыканкаму.

Паказальна, што цягам двух папярэдніх дзён сацыяльна-забаўляльныя праграмы "Пілігрымаў" бесьперашкодна паглядзелі ўжо больш за тысячу чалавек у Вялейцы ды Радашкавічах.

Незвычайны караван арганізаваны моладзевым грамадзкім аб'яднаньнем "Нэкст Стоп – Нью Лайф" і ставіць за мэту падвышэньне грамадзкай актыўнасьці моладзі ў часе прыняцьця важных для краіны рашэньняў. Разам з актывістамі "Нэкст Стоп – Нью Лайф" у караване бяруць удзел папулярныя моладзевыя гурты "Жнюв", "Жызэль'з бэнд", "Чатыры бакі сьвету" ды іншыя.

Паводле прадстаўнікоў арганізацыі, яны ня маюць намеру адыходзіць ад раней распрацаваных маршрутаў, а ў Маладэчна й Смаргонь абяцаюць вярнуцца.
XS
SM
MD
LG