Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАВАКАЦЫЯ СУПРАЦЬ ДОМАША Ў ГОРАДНІ?


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Заказ нібыта атрымалі дзьве гарадзенскія рэклямныя фірмы. Знайсьці гэтыя фірмы сёньня не ўдалося. Прадстаўнік ініцыятыўнай групы Сямёна Домаша юрыст Аляксандар Антанюк патлумачыў, што такі заказ (да рэгістрацыі кандыдата) быў бы парушэньнем закону. І Сямёна Домаша маглі б адхіліць ад далейшага ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі.

У ініцыятыўнай групе лічаць, што гэта — сапраўдная правакацыя. Вырашылі накіраваць скаргу ў абласную выбарчую камісію і ў пракуратуру. Мэта апошняй — каб пракуратура спраўдзіла рэклямныя і выдавецкія фірмы вобласьці. На выпадак, калі нехта з правакацыйнай мэтай сапраўды зрабіў заказ на выраб плякатаў для Сямёна Домаша.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG