Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СУД АДНАГО З РАЁНАЎ У МАГІЛЁВЕ АБАВЯЗАЎ АДМІНІСТРАЦЫЮ ЗАРЭГІСТРАВАЦЬ СВАБОДНЫ ПРАФСАЮЗ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Паводле судовага рашэньня, адміністрацыя Кастрычніцкага раёну мусіць зарэгістраваць першасныя арганізацыі працаўнікоў Магілёўскага аўтазаводу, адкрытага акцыянэрнага таварыства "Экран" і прыватных прадпрымальнікаў Магілёва.

Як мы ўжо паведамлялі, спачатку суд прапанаваў прадстаўнікам раённай вэртыкалі разгледзець пытаньне пра рэгістрацыю. Калі чынавенства адмовілася, Свабодны прафсаюз зноў зьвярнуўся ў суд.

Судзьдзя Алёна Мардачова разгледзела ўсе акалічнасьці справы і заявіла, што раённая ўлада парушыла заканадаўства. Цяпер чыноўнікі мусяць да 10 жніўня абавязкова зарэгістраваць усе тры прафсаюзныя арганізацыі.

Лідэры магілёўскай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу заявілі, што лічаць рашэньне суду маленькай перамогай. Да гэтага часу ў горадзе з 11 арганізацыяў юрыдычны статус мела толькі адна, на заводзе "Зэніт".

Пасьля такога судовага рашэньня лідэры Свабоднага прафсаюзу маюць намер накіраваць скаргі на адміністрацыі Ленінскага і Цэнтральнага раёнаў Магілёва.
XS
SM
MD
LG