Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ СУДЗЯЦЬ УДЗЕЛЬНІКАЎ ПІКЕТАЎ НА ГАДАВІНУ ЗЬНІКНЕНЬНЯ ЗАВАДЗКАГА


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня судзьдзя Натальля Вайцяховіч прысудзіла штраф 150 мінімальных заробкаў Сяргею Стрыжонку. Такім чынам, за ўдзел у пікеце на гадавіну зьнікненьня апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага Сяргей павінен заплаціць 750 амэрыканскіх даляраў.

Сяргей прадпрымальнік, але ўжо чатыры месяцы не працуе. У судзе ён прасіў, каб яму зьмянілі меру пакараньня на арышт. У судовай залі Сяргей Стрыжонак паведаміў Радыё Свабода:

(Стрыжонак: ) "Я лічу, што штраф 750 даляраў — гэта неправамоцнае пакараньне. Я спытаўся ў судзьдзі: "Колькі Вам трэба працаваць, каб зарабіць такія грошы?" Яна ня здолела мне адказаць. Канешне, мне лепш адседзець 10 сутак арышту. Але ж судзьдзя не пагадзілася на гэта. Я лічу, што такім чынам улады папаўняюць бюджэт. На такі штраф нашаму чалавеку, беларусу, трэба працаваць не адзін месяц, ня два, а можа, і ня год".

У Цэнтральным судзе Менску на працягу тыдня будуць судзіць затрыманых удзельнікаў пікетаў на гадавіну зьнікненьня Зьмітра Завадзкага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG